Грамадства2626

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай

«Калі я захварэў, [у студыю ў якасці вядучага] прыйшоў Ярык Пісарэнка. І сяброўка Марыны Каця Раецкая выклала ў інстаграме фотку, дзе Марына смяецца з Ярыкам. Тыпу: «Вось што значыць, калі працуеш з сапраўдным мужчынам». І Марына гэта радасна перапосціла. Навошта ты гэта робіш?!»

Канстанцін Каверын і Марына Ментусава ў студыі «Обычного утра». Скрын відэа: utro / YouTube

Вядоўца ранішняга шоу «Обычное утро» Канстанцін Каверын у новым выпуску ТОКу расказаў пра адносіны са сваёй сувядоўцай Марынай Ментусавай, спрэчкі паміж імі і ўзаемныя крыўды.

Настасся Роўда спытала ў Каверына, як на яго паўплывала праца побач з Марынай Ментусавай і ці змяніўся ён за гэты час.

«Гэта працэс. Вось такі працэс, спроба пачуць. Бывалі моманты, калі проста лютая нянавісць засцілае вочы: «Ну што ты нясеш?! І ты ж разумееш, што ты не маеш рацыю. Ну вось ты ведаеш!» І яна ведае», — расказаў Канстанцін.

Роўда дапусціла, што ў такія моманты Марына можа сапраўды лічыць, што мае рацыю.

«Бываюць моманты, калі я абсалютна перакананы, што яна разумее, што не мае рацыі. Яна тады вельмі моцна злуецца, таму што гэта разумее, але ўсё роўна стаіць на сваім. Бываюць такія моманты».

Настасся таксама ўзгадала адзін з выпускаў «Обычного утра», падчас якога Каверын публічна раскрытыкаваў пост Ментусавай у сацсетках. Многіх гледачоў тады абурыла, што сувядоўца вырашыў у эфіры адчытваць Марыну за яе асабістае меркаванне.

«Я дагэтуль перакананы, што калі ты нешта кудысьці публічна выклаў, то любы чалавек у любы час сутак можа прад'явіць табе за гэта ўсё», —

адказаў Каверын і запэўніў, што не меў бы нічога супраць, калі б падобным чынам у эфіры пачалі абмяркоўваць яго ўласныя публікацыі.

Аднак у выпадку з Ментусавай, паводле Каверына, варта было ўлічваць іх супольную працу.

«Але, зноў жа, тут уключаецца кантэкст. Мы калегі, мы ў адной лодцы, мы ў адной студыі і гэтак далей. Вядзём адну праграму… Ну і потым мы пагаварылі, абмеркавалі».

Каверын прывёў і адваротны прыклад:

«Калі я захварэў, [у студыю ў якасці вядучага] прыйшоў Ярык Пісарэнка. І сяброўка Марыны Каця Раецкая выклала ў інстаграме фотку, дзе Марына смяецца з Ярыкам. Тыпу: «Вось што значыць, калі працуеш з сапраўдным мужчынам». І Марына гэта радасна перапосціла.

Яна потым казала: «Я шчыра не разумею, што адбылося». Але я дагэтуль перакананы, што так нельга рабіць. Гэта няправільна ў дачыненні да калегі».

«Табе было крыўдна ў той момант?» — пацікавілася Роўда.

«Ну так. Як бы: «Навошта ты гэта робіш?» — пагадзіўся Канстанцін і дадаў: «У кожнага з нас адно пра аднаго ёсць што сказаць».

Паводле Каверына, такія сітуацыі ў выніку зводзяцца да ўмення знаходзіць кампраміс.

«Але, зноў жа, мы вяртаемся да гэтага мастацтва кампрамісаў, да талерантнасці і гэтак далей, і гэтак далей».

Каментары26

  • Марина
    09.09.2026
    Все это интервью - психи и обиды, на всех и вся. Каверин не тянет психологически(
  • Маскот
    09.09.2026
    Перастаў глядзесь іх перадачу ўжо даўно, і дакладна праз тое як яе вядзе Марына. Тое як яна сябе паводзіць
    сапраўды выглядае крывадушна ды непрафесійна. Вельмі багата вешаецца “ярлыкоў” на людзей, часта нейкія брыдкія і няёмкія ўколы ў бок Канстанціна просіа на роўным месцы - і гэта я кажу пра паўгады таму, не ведаю як зараз.
  • асобая па чытацельніца
    09.09.2026
    УПС, расчарую. увогуле не глядзела белсаты -нехты і т.п. чытаю толькі нн.. каб жа яны гэта яшчэ цанілі

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць