БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчыну судзілі за тое, што 10 гадоў незаконна хадзіў на працу

10.09.2026 / 23:30

Nashaniva.com

Гамяльчук афіцыйна аформіў на сябе догляд за маці, але падаў у камісію працоўную кніжку з недакладнымі звесткамі. Адной з умоў прызначэння дапамогі была адсутнасць іншай працы, аднак мужчына схаваў той факт, што працягваў працаваць, піша выданне «Белка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Пасля прызначэння выплаты мужчына атрымліваў яе амаль дзесяць гадоў. Аднак праверка пазней паказала, што ўвесь гэты час гомелец меў працу, а за атрыманыя ад дзяржавы грошы наймаў для маці сядзелку.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у махлярстве, учыненым у буйным памеры. Яму прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама штраф у памеры 30 базавых велічынь.

Усе нанесеныя дзяржаве страты — больш за 16 тысяч рублёў — мужчына ўжо кампенсаваў.

Чытайце таксама:

Работніцу банка з Гомеля, якая падмяняла беларускія грошы на сувенірныя еўра, адправілі ў калонію

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Каментары да артыкула