Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне
Аляксандр Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ №304 «Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя». Дакумент вызначае правілы працы дабрачынных фондаў у гэтай сферы і ўдакладняе агульныя нормы, якія тычацца іх стварэння і дзейнасці, піша БелТА.

Указ замацоўвае паняцце дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя, а таксама вызначае, хто можа ўдзельнічаць у яе арганізацыі і фінансаванні.
Асобна прапісаны парадак збору грошай на медыцынскую дапамогу і іх мэтавага выкарыстання. Таксама вызначана, што рабіць з грашыма, сабранымі звыш устаноўленага ліміту, або сродкамі, якія засталіся незапатрабаванымі. Прадугледжаны і механізм кантролю за рухам грошай ды тым, каб яны выкарыстоўваліся па прызначэнні.
Новым указам таксама зацверджана ў новай рэдакцыі палажэнне аб стварэнні, дзейнасці і ліквідацыі фондаў. Удвая павялічваецца мінімальны памер маёмасці, неабходны для стварэння і працы фондаў у сферы аховы здароўя.
Акрамя таго, вызначаюцца дапушчальныя памеры выдаткаў фондаў на заробкі і іншыя выплаты супрацоўнікам, а таксама на прадпрымальніцкую дзейнасць. Пры гэтым забараняецца выкарыстоўваць для прадпрымальніцкіх мэтаў ахвяраванні грамадзян і юрыдычных асоб.
Улады чакаюць, што рэалізацыя ўказа дапаможа прадухіліць нямэтавае выкарыстанне сабраных сродкаў, зробіць працу фондаў больш празрыстай і ўзмоцніць кантроль за іх дзейнасцю. Акрамя таго, дакумент павінен упарадкаваць дабрачынную дзейнасць у сферы аховы здароўя.
Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку
Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы
Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў
17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны
Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці
Каментары