Здарэнні

Работніцу банка з Гомеля, якая падмяняла беларускія грошы на сувенірныя еўра, адправілі ў калонію

У Гомелі вынеслі прысуд 54‑гадовай былой супрацоўніцы банка, якую абвінавачвалі ў прысваенні грошай.

За шэсць гадоў жанчына скрала больш за 90 тысяч рублёў, а нястачу спрабавала схаваць з дапамогай сувенірных банкнот.

Гомельчанка працавала спецыялісткай па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг. Са студзеня 2020 года да красавіка 2026 года яна забірала невялікія сумы з пачкаў з беларускімі рублямі, якія сама ўпакоўвала і апячатвала.

Замест сапраўдных грошай жанчына клала туды сувенірныя купюры наміналам 500 еўра.

Агульная сума скрадзенага склала 90,4 тысячы рублёў. Да суда жанчына кампенсавала 12 250 рублёў.

Суд прызнаў яе вінаватай у прысваенні даручанай маёмасці ў асабліва вялікай суме і прызначыў чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, гамельчанцы давядзецца выплаціць штраф 100 базавых адзінак — 4500 рублёў. Яшчэ пяць гадоў ёй забаронена займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць6

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога13

Ці мае права ўладальнік кватэры наведваць яе арандатараў без папярэджання?

Ментусава прыйшла на Венецыянскі кінафестываль у кімано з імёнамі палітзняволеных жанчын ФОТАФАКТ7

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць6

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць