БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы

17.09.2026 / 23:06

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў Польшчы можа быць створаная амерыканская вайсковая база. Пра гэта ён напісаў 17 верасня ў сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах Трампа, дзякуючы «смеламу лідарству» прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў стварэнні базы дасягнуты значны прагрэс. Калі праект будзе рэалізаваны, месца размяшчэння базы, са слоў амерыканскага прэзідэнта, абвесцяць «вельмі хутка». Трамп назваў гэта гістарычным крокам для амерыканска-польскага альянсу.

Пытанне аб пастаяннай прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы абмяркоўваецца ўжо некалькі месяцаў. У маі міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведамляў, што Міністэрства абароны ЗША станоўча паставілася да польскай прапановы размясціць у краіне пастаянны амерыканскі кантынгент, але канчатковага рашэння тады яшчэ не было.

У чэрвені польскі ўрад ухваліў пастанову, якая запускае фармальную працэдуру стварэння пастаяннай базы ўзброеных сіл ЗША на тэрыторыі краіны. Цяпер амерыканскія вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў Польшчы, але іх прысутнасць мае ратацыйны характар.

Чытайце таксама:

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца

Трамп прыгразіў спыніць гандаль з ЕС у выпадку далучэння да блока Канады

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Крэмль прапанаваў Трампу дапамагчы спыніць удары па расійскіх танкерах і зняць з Расіі санкцыі, каб вырашыць праблемы ЗША з дызелем

Каментары да артыкула