Свет

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца

Па яго словах, ЗША рыхтуюцца да новага рубяжа ў ваенных дзеяннях пасля таго, як амерыканскія ўлады ўпершыню заявілі аб размяшчэнні зброі ў космасе.

Дэн Кейн. AP Photo / Jacquelyn Martin, file

Амерыканскія вайскоўцы павінны рыхтавацца да баявых дзеянняў не толькі на арбіце Зямлі, але і ў раёне Месяца, заявіў у сераду галоўны вайсковы дарадца прэзідэнта Дональда Трампа. Ён адзначыў, што ЗША рыхтуюцца да новага рубяжа ў ваенных дзеяннях пасля таго, як амерыканскія ўлады ўпершыню заявілі аб размяшчэнні зброі ў космасе, піша AP.

Генерал Дэн Кейн, старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, выступаючы перад вайскоўцамі і прадстаўнікамі абароннай прамысловасці на канферэнцыі Air, Space and Cyber Conference пад Вашынгтонам, заявіў, што амерыканскія ўзброеныя сілы павінны ўжо цяпер адаптавацца, каб быць «гатовымі змагацца, вытрымліваць нагрузкі і перамагаць … ад марскога дна да космасу.

Касмічныя сілы ЗША (Space Force), наймаладзейшы від амерыканскіх узброеных сіл, створаны Трампам у 2019 годзе, рыхтуюцца да вядзення баявых дзеянняў у космасе і ў раёне Месяца.

Як асобна заявіў журналістам генерал-лейтэнант Грэгары Ганьён, кіраўнік Камандавання баявых сіл Space Force, гэта неабходна таму, што «чалавецтва прасоўваецца ўсё глыбей у космас — задача Space Force заключаецца ў тым, каб дапамагаць рыхтавацца да абароны інтарэсаў ЗША».

Заява пра гатоўнасць амерыканскіх вайскоўцаў весці баявыя дзеянні ў прасторы паміж высокай калязямной арбітай і самім Месяцам прагучала праз некалькі дзён пасля таго, як міністр ВПС ЗША Трой Майнк на той жа канферэнцыі паведаміў, што ЗША размясцілі «касмічную зброю для кантролю на арбіце».

Серыя заяваў амерыканскіх ваенных чыноўнікаў пра касмічную зброю ў апошнія дні супярэчыць даўнім нормам і міжнародным дамоўленасцям, паводле якіх адкрыты космас павінен выкарыстоўвацца выключна ў мірных мэтах і заставацца немілітарызаваным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць