Свет

Трамп падпіша закон аб санкцыях супраць Расіі

Ён дае права ўводзіць пошліны супраць найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты і газу.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прадстаўнік Белага дома пацвердзіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць законапраект аб санкцыях супраць Расіі. Дакумент, ухвалены Палатай прадстаўнікоў 262 галасамі супраць 159, дае Трампу права ўводзіць пошліны да 100% супраць краін, якія купляюць расійскую нафту і газ, піша РБК-Украіна.

Ён таксама працягвае санкцыі супраць Ірана да 2031 года

Паводле слоў сенатаркі Джын Шахін, найвышэйшай па рангу дэмакраткі ў Камітэце Сената па замежных справах, сярод пяці найбуйнейшых імпарцёраў расійскага выкапнёвага паліва менавіта Кітай забяспечвае 51% даходаў Масквы ад такога экспарту.

Кангрэсмен Майкл Маккол, які быў ініцыятарам законапраекта, падкрэсліў: ухваленне дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важнае, паколькі гэта аказвае ціск на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры — аб'ектах, звязаных з доступам да святла і вады.

«Гэта ўдарыць па іх там, дзе сапраўды балюча, і дасць неабходны рычаг уплыву, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Гэта таксама цісне на Кітай, каб прымусіць Пуціна сесці за стол, бо яны таксама пацерпяць ад гэтых мытаў», — заявіў Маккол.

У той жа час дэмакрат найвышэйшага рангу ў Камітэце Палаты прадстаўнікоў па замежных справах Грэгары Мікс выказаў сумнеў, што закон дасягне сваёй мэты.

«Ён дае прэзідэнту Трампу шырокія новыя паўнамоцтвы ў сферы тарыфаў і дазваляе яму адмяняць тыя ж санкцыі, якія ён нібыта ўводзіць, — санкцыі, якія ён мог бы ўвесці ўжо сёння, але не рабіў гэтага апошнія 19 месяцаў», — заявіў Мікс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»50

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць