Крэмль прапанаваў Трампу дапамагчы спыніць удары па расійскіх танкерах і зняць з Расіі санкцыі, каб вырашыць праблемы ЗША з дызелем
Праз амаль суткі пасля заявы Дональда Трампа аб нібыта існуючай паміж Кіевам і Масквой дамоўленасці аб «энергетычным перамір'і» Крэмль нарэшце пракаментаваў заяву амерыканскага лідара.

Назваўшы ініцыятыву вельмі добрай ідэяй, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пры гэтым заявіў, што яна будзе эфектыўная толькі ў выпадку спынення ўдараў па расейскіх танкерах і частковага зняцця санкцый з Расіі, піша «Агенцтва».
Пяскоў заявіў, што ў Крамлі «бачылі публікацыю прэзідэнта Трампа адносна энергетычнага замірэння». «Мы ў цэлым, безумоўна, лічым гэта вельмі добрай ідэяй, добрай ініцыятывай. Мы знаходзімся ў кантакце з амерыканцамі, мы заўсёды на баку мірных рашэнняў». — сказаў Пяскоў.
Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта дадаў, што «гарантаванне бяспечнай працы НПЗ і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці нафтапрадуктаў не вырашае праблем сусветных». Асноўнай праблемай ён назваў вываз нафтапрадуктаў на сусветныя рынкі.
«Неабходна забяспечыць бяспечнае гандлёвае мараплаўства, мараходства для нафтаналіўных судоў. Кіеўскі рэжым пакуль не схільны да таго, каб такую бяспеку гарантаваць. І вы ведаеце, што пакутуюць не толькі нашы нафтаналіўныя суды, але і якія належаць іншым краінам».
Другой умовай вырашэння праблем з пастаўкамі нафты Пяскоў назваў зняцце санкцый.
«Трэба, вядома, адмяняць санкцыі. Гэтыя незаконныя абмежаванні на пастаўкі энергарэсурсаў свету. І толькі тады, толькі тады свет насыціцца, сусветныя рынкі, і кошты пойдуць уніз», — заявіў Пяскоў.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары