У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп
Барбер з 7‑гадовым стажам, выпускнік Old School Barber Academy Ян Касцяневіч адрадзіў дабрачынны барбершоп у каталіцкай установе ў Мінску — Хрысціянскім сацыяльным цэнтры па вуліцы Серафімовіча, 19, піша Katolik.life.
Ян — адзіны майстар у Беларусі, які працуе выключна класічнай небяспечнай брытвай. Таямніцы працы ён пераняў у італьянскіх мэтраў.
У сваім новым месцы працы майстар, каталіцкі вернік, прымае кліентаў без фіксаваных цэн — за добраахвотнае ахвяраванне ў тым памеры, які палічыць патрэбным наведвальнік. Калі кліенту наогул заплаціць няма чым, Ян выканае працу «бясплатна і з адкрытым сэрцам».
Дабрачынны барбершоп названы ў гонар святога Марціна дэ Порэса — апекуна цырульнікаў і сацыяльнай справядлівасці. Як адзначае Ян, «рэлігійны бэкграўнд і сучасная олдскул-культура выдатна суіснуюць».
У спектры паслуг — мужчынская стрыжка, мадэляванне барады, традыцыйнае галенне небяспечнай брытвай.
Чытайце таксама:
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі
Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус