Папа прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус
Доўгагадовы апостальскі адміністратар Сяргей Гаек падаў у адстаўку.

Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі (фактычна кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы), паведамляе «Хрысціянская візія».
14 верасня Пап Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы архімандрыта Сяргея Гаека, пададзенае ім у сувязі з дасягненнем паважнага веку. Архімандрыт Гаек узначальваў Апостальскую адміністратуру для грэка-католікаў у Беларусі з 1994 года. Айцец Аляксандр Надсан, у сваю чаргу, быў кіраўніком грэка-католікаў на эміграцыі.
Сяргей Гаек быў палякам паводле паходжання, ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лышкавіцах Лодзінскага ваяводства.
Новым апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай структуры Папа прызначыў беларуса, айца Лявонція Тумоўскага.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары