БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставяць 5 тысяч зарадных станцый для электрамабіляў

25.09.2026 / 15:36

Nashaniva.com

У Мінску да 2030 года плануюць павялічыць колькасць зарадных станцый для электрамабіляў больш чым да 5 тысяч. Канцэпцыю развіцця зараднай інфраструктуры ў сталіцы разгледзелі на пасяджэнні Мінскага гарадскога савета.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Zaryadka

Па стане на 1 ліпеня 2026 года ў Мінску было каля 1,3 тысячы зарадных станцый і больш за 30 тысяч электрамабіляў.

Згодна з канцэпцыяй, станцыі магутнасцю да 44 кВт, на якіх поўная зарадка займае ад дзвюх да васьмі гадзін, будуць пераважна размяшчаць там, дзе электрамабілі стаяць працяглы час. Гэта жылыя мікрараёны, тэрыторыі каля гатэляў, офісных і іншых грамадскіх будынкаў.

Хуткія станцыі магутнасцю да 170 кВт, якія дазваляюць зарадзіць аўтамабіль за 30 хвілін — дзве гадзіны, плануюць ставіць каля буйных транспартных вузлоў з інтэнсіўным рухам, на аўтазаправачных станцыях, каля гандлёвых цэнтраў і на перахопных паркоўках.

Таксама ў горадзе будуць з'яўляцца звышхуткія станцыі магутнасцю больш за 170 кВт. Яны змогуць зараджаць электрамабіль прыкладна за 10—20 хвілін.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылі зарадны дыскаўнтар для электрамабіляў

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Ля МКАД адкрылі буйны хаб для зарадкі электрамабіляў

Беларусь лідзіруе на постсавецкай прасторы па колькасці электрамабіляў на душу насельніцтва

Каментары да артыкула