Можна сілкаваць адразу 20 аўтамабіляў.

У Мінску на тэрыторыі АЗС «А-100» на Даўгінаўскім тракце,190, адкрыўся найбуйнейшы ў краіне хаб для сілкавання электрамабіляў Forevo. Яго фішка — у колькасці сілкавальных станцый: іх адразу 20, піша Office Life.
Яны абсталяваныя раздымамі тыпаў 4 GBT і 6 CCS2. Таксама ў кампаніі анансавалі хуткі запуск уласнай платформы для карыстальнікаў электрамабіляў у Беларусі.
— Мы хочам дапамагчы краіне дасягнуць гэтай амбіцыйнай мэты 300 тыс. аўтамабіляў найбліжэйшыя гады, — кажа член назіральнай рады групы кампаній «А-100» Ганна Цэнцер на адкрыцці хаба.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары