БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Латвіі: У Зяленскага застаўся адзін саюзнік — еўрапейцы

16.10.2026 / 13:45

Nashaniva.com

У прэзідэнта Украіны застаўся толькі адзін хаўруснік — Еўропа, заявіў у інтэрв’ю Bloomberg TV прэм’ер-міністр Латвіі на фоне абвастрэння адносінаў Кіева з Вашынгтонам.

Андрыс Кулбергс, фота канцылярыя прэм'ера Латвіі

«Мы бачым, што ў Зяленскага цяпер застаўся толькі адзін саюзнік — еўрапейцы», — сказаў кіраўнік латвійскага ўрада.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з Зяленскім, якая павінна адбыцца ў пятніцу, 16 кастрычніка, у Бруселі, лідары Еўрасаюза абмяркуюць патрэбы Украіны на будучую зіму.

Латвійскі прэм’ер назваў патрэбы Кіева «самым важным» пытаннем, якое будуць абмяркоўваць.

«Усё залежыць ад гэтай зімы», — адзначыў Кулбергс.

Чытайце таксама:

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны

Зяленскі пагадзіўся не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі

Каментары да артыкула