«Прыехаў у Мінск — беларускай мовы ў публічнай прасторы дакладна стала болей!»
«Прыехаў у Мінск — беларускай мовы ў публічнай прасторы дакладна стала болей! — піша ў фэйсбуку Алесь Герасіменка.
— На ўездзе з магілёўскага кірунку — бігбордаў шмат, у вочы трапляюцца беларускамоўныя. У 2012 якім беларускамоўных бігбордаў (акрамя аблезлых з кампаніі «за Беларусь») я ўвогуле нідзе не бачыў, тым больш камерцыйных.
Іду ў новы цэнтр «Момо» ля метро Магілёўская. Абвесткі галасавыя (кшталту пакупайце ружовыя шкарпэткі ў трэцім аддзеле!) у цэнтры — па-беларуску. Іду на сайт «Гіпа» — галоўнай крамы таго цэнтра — адкрываецца спачатку з беларускай версіяй. Не так, як у большасці — з расейскай (хоць і працуе недасканала).
Далей еду ў цэнтр. Нейкі сэрвіс патрэбны: акуляры адрамантаваць, фота зрабіць. Піражок набыць. Недзе ў траціне выпадкаў персанал пераходзіць на беларускую. Напружання пры гэтым няма ніякага! І гэта я не цягаўся адмыслова па месцах, якія рэкламуюцца як беларускамоўныя (чуў пра такія).
Адразу і настрой лепей ад пашырэння візуальнай прасторы мовы, на якой думаеш — не ў госці ўсё ж прыехаў, да сябе!»
-
«Не востребовано». Из известного кафе Mon Nom на Тракторном убрали белорусскоязычное меню
-
Нейросети все еще спотыкаются на белорусской речи. Белорусы хотят подарить искусственному интеллекту идеальный голос
-
Юноша рассказал, как конспектировал русскоязычные лекции белорусской латиницей. Это вызвало домино воспоминаний из БНТУ, БГТУ и БГУ
Комментарии