Афиша

Максим Жбанков и Павел Барковский в Гомеле презентуют антологию «Код присутствия» и сборник «Цитирую свое»

Лятучы ўніверсітэт

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»

запрашаюць

МАКСІМ ЖБАНКОЎ, ПАВАЛ БАРКОЎСКІ

СУЧАСНАЕ БЕЛАРУСКАЕ МЫСЛЕННЕ: АСОБЫ, ТЭКСТЫ, КАНТЭКСТЫ

прэзентацыя анталогіі «Код прыстунасці» і зборніка «Цытуй сваё»

9 лістапада, Гомель, Тайм-клуб «Флэт», 18.00

9 лістапада Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на сустрэчу з філосафамі Максімам Жбанковым і Паўлам Баркоўскім, падчас якой будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Году беларускага мыслення — Анталогія «Код прысутнасці» і зборнік «Цытуй сваё». Імпрэза адбудзецца ў гомельскім Тайм-клубе «Флэт», пачатак а 18.00.

Невялічкі, амаль кішэнны варыянт зборніка «Цытуй сваё» паўстаў у лютым 2016 году як вынік працы шэрагу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, ён прадстаўляе сабой збор цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў. Анталогія беларускага мыслення «Код прысутнасці», выдадзеная Лятучым ўніверсітэтам і Беларускім Калегіюмам, пабачыла свет у красавіку 2016 году. Сабраныя ў ёй амаль два тузіны тэкстаў самых розных жанраў і стыляў ствараюць панараму імёнаў, думак, канцэптаў, якія вызначалі інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год. Розныя па фармаце і змесце, гэтыя два выдавецкія праекты кожны па-свойму прад’яўляюць беларускую думку шырокаму колу грамадства і робяць мысленне фактам і падзеяй беларускай культуры. І кожны з іх задае асаблівую оптыку нашага погляду на інтэлектуальнае жыццё новага тысячагоддзя.

Якое яно - сучаснае беларускае мысленне? Якія ідэі і адметнасці задаюць яго стыль, вызначаюць яго «беларускасць» і «сучаснасць»? Якія героі, знакавыя падзеі ствараюць разнастайнасць зместу? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў?

Паспрабуем шукаць адказы на гэтыя пытанні, разважаць і спрачацца пра пакручасты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне ў гутарцы з тымі, хто непасрэдна стварае прастору мыслення — аўтарамі тэкстаў, ініцыятарамі цікавых інтэлектуальных праектаў і ўдзельнікамі шматлікіх дыскусій: культуролагам і філосафам Максімам Жбанковым і філосафам Паўлам Баркоўскім. Імпрэза адбудзецца 9 лютага ў гомельскім Тайм-клубе «Флэт» (вул. Галавацкага, 19, гатэль «Надзея», 2-гі паверх), пачатак а 18.00.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

На прэзентацыі можна будзе набыць Анталогію, а аўтары самых цікавых пытанняў філосафам атрымаюць у падарунак зборнік «Цытуй сваё».

Каардынатар сустрэчы ў Гомелі - Яўген Меркіс: +375447494166

Комментарии

Сейчас читают

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Все новости →
Все новости

В небе над Речицей — дрон2

Что известно об экс-офицере Службы безопасности Лукашенко Андрее Спасове, которого посадили за политику2

В ЕС придется платить по три евро за каждый товар, купленный за пределами Евросоюза онлайн8

Тихон Клюкач погиб12

На Сызранском НПЗ в России бушует пожар после атаки БПЛА, есть погибшие3

Белорусам приходят уведомления о штрафах от несуществующих организаций1

Россияне придумали новую мутную схему, как ездить на люксовых авто с белорусскими номерами и экономить деньги6

«А куда делись урны в Минске?» Коммунальщики прокомментировали жалобы5

Самая маленькая независимая республика в мире собирается путем референдума изменить название9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць