Афиша

Конкурс белорусских танцев «Метелица» — 12 марта

Пачатак конкурсу — 11.00. Фінал конкурсу — 15.00. Уваход вольны!

12 сакавіка менчукі маюць магчымасць прысутнічаць на незвычайнай падзеі — 150 танцораў з самых розных рэгіёнаў Беларусі будуць спаборнічаць паміж сабою ў майстэрстве традыцыйнага беларускага танцу.

Каштоўнасць нацыянальнага танцу для нас яшчэ не раскрытая. Як ежа, узгадаваная на сваёй зямлі, найбольш карысная для чалавека, так і фізічныя практыкі, укарэненыя тут, даюць найбольшую карысць для тутэйшага. Скокі ў хвіліны радасці і шчасця, што вякамі ўкладаліся ў танец, — гэта амаль магічны рытуал, які ўзнаўляе жыццёвую моц таго, хто яго практыкуе, і, безумоўна, выдатная рэлаксацыя, добры настрой і гімнастыка для цела.

Людзі, якія бяруць удзел у конкурсе, падзеляцца сваім танцавальным досведам, улюбёнымі танцамі і вясёлым настроем — для ўсіх наведнікаў на працягу конкурснага дня будуць ладзіцца танцы падчас паўз і перапынкаў у спаборніцтвах.

Уваход на конкурс — вольны!

Лепшыя танцоры-ўдзельнікі конкурсу будуць узнагароджаны прызамі ад вытворцаў адметных беларускіх тавараў і паслуг, цэнтраў крэатыўных ідэй і прадуктаў беларускай сталіцы, сярод якіх: майстэрня Elen Carotte, брэнд беларускага адзення HONAR, інтэрнэт-крама актуальнага беларускага адзення LSTR Adzieńnie, крама настольных гульняў NASTOLKI.BY, этнакрама RAGNA.BY, інтэрнэт-крама SYMBAL.BY, якія з’яўляюцца партнёрамі конкурсу. Таксама партнёрамі конкурсу беларускага танца «МЯЦЕЛІЦА»выступілі Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаханэса Рау, Беларускі партал TUT.BY, кампанія «ВІГМА», БМАgroup, падтрымалі конкурс прыватныя асобы: Ніна Шыдлоўская, Andrey Larry і іншыя.

Падчас конкурсу будзе гучаць жывая музыка ў выкананні мінскай капэлы «НА ТАКУ» пад кіраўніцтвам Аляксея Крукоўскага, ансамблі народнай музыкі в. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, п. Акцябрскага Гомельскай вобласці і іншыя.

Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў «МЯЦЕЛІЦА» адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаханэса Рау (пр-т Газеты Праўда, 11). Пачатак конкурсу — 11.00. Фінал конкурсу — 15.00.

Праводзіць конкурс Школа традыцыйнага мастацтва супольна з Беларускім фондам культуры пры падтрымцы Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонках конкурсу ў сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook або на сайце Школы традыцыйнага мастацтва www.trad.by

Комментарии

Сейчас читают

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Все новости →
Все новости

В России запретили писать о запретах2

В небе над Речицей — дрон2

Что известно об экс-офицере Службы безопасности Лукашенко Андрее Спасове, которого посадили за политику2

В ЕС придется платить по три евро за каждый товар, купленный за пределами Евросоюза онлайн8

Тихон Клюкач погиб12

На Сызранском НПЗ в России бушует пожар после атаки БПЛА, есть погибшие3

Белорусам приходят уведомления о штрафах от несуществующих организаций1

Россияне придумали новую мутную схему, как ездить на люксовых авто с белорусскими номерами и экономить деньги6

«А куда делись урны в Минске?» Коммунальщики прокомментировали жалобы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць