Афиша11

Уже сегодня — белорусская презентация романа о свободе, переведенного на 40 языков

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Незалежнасці 37а). 19.00.

8 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі парагвайскага пісьменніка Хуана Мануэля Маркаса. Раман «Зіма Гюнтэра» у перакладзе Васіля Песенькі сёлета з’явіўся ў выдавецтве «Галіяфы». У ролі мадэратаркі падзеі выступіць паэтка Вольга Гапеева.

Раман «Зіма Гюнтэра» стаў галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, выдадзены ў 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету.

Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Па сённішні дзень ён застаецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая, ітэлектуальным арыенцірам краіны.

Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых праціўнікаў дыктатарскага рэжыму Альфрэда Строснера.

Ад 1973 да 1987-га яго пераследавалі за палітычныя перакананні, пісьменнік зазнаў арышты і катаванні, а пазней быў вымушаны жыць у выгнанні.

У 1989 годзе пасля падзення дыктатуры пісьменнік вярнуўся на радзіму, дзе праз два гады заснаваў прыватны ўніверсітэт, які і па сённішні дзень карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі. 

Раман «Зіма Гюнтэра» — гэта аповед пра лёс халоднага супрацоўніка Сусветнага банка, парагвайца нямецкага паходжання, Гюнтэра і яго жонкі, Элісы Лінч, прыгожай і пачуццёвай жанчыны афраамерыканскага паходжання.

Падзеі адбываюцца ў Парагваі (аднак у кнізе няма прамога згадвання месца дзеяння) падчас праўлення дыктатара Строснэра.

Адна з прычын, па якой героі знаходзяцца ў Парагваі, — неабходнасць выратаваць ад пераследаў, турэмнага зняволення і катаванняў іх пляменніцу, якой улада пагражае з-за яе вершаў, прасякнутых любоўю да краіны ды заклікам да свабоды і дэмакратыі.

Разам з героямі чытач трапляе ў вір паўднёваамерыканскай вайсковай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавення — непераможны ідэалізм моладзі.

Кніга мае незвычайную апавядальную структуру, яе вылучае шматслойнасць і калейдаскапічнасць — адна сцэна нечакана змяняецца іншай, а палітыка-сацыяльнае гучанне перабівецца дэтэктывам.

Гэта паліфанічны тэкст, у якім па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму. Агулам, «Зіма Гюнтэра» не згубіла сваёй актуальнасці нават праз траціну стагоддзя і будзе цікавым адкрыццём для беларускіх чытачоў.

Прэзентацыю беларускага пераклада рамана пройдзе 8 чэрвеня а 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Незалежнасці 37а).

Комментарии1

Сейчас читают

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Все новости →
Все новости

После атаки дронов горит нефтеперерабатывающий завод «Лукойл» в Нижегородской области3

Что с 23‑летним добровольцем и бывшим политзаключенным Тихоном Клюкачом? Вот что известно на данный момент2

Тайна оршанских подземелий: школьник провалился под землю и неожиданно открыл для ученых подземный лабиринт3

До уровня 2021 года: Пентагон объявил о сокращении бригад в Европе до трех2

Путин встретился с Си на площади Тяньаньмэнь6

Почему мужчины высыпаются, а женщины не высыпаются за то же время?1

Великобритания разрешила импорт дизельного и авиационного топлива из российской нефти

В Беларуси создадут туристический символ страны6

Спикер Координационного совета Артем Брухан побрился налысо, потому что явка на выборах составила менее 5000 человек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць