Афиша22

«Маленькага Прынца» ў беларускай агучцы пакажуць і ў Гародні

28—30 ліпеня ў Гародні ў кінатэатры «Чырвоная зорка» адбудуцца паказы мультфільма «Маленькі Прынц» у беларускай агучцы. Разам з паказамі будзе прэзентавана новае выданне кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.

«Маленькі Прынц» — найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і дарослым.

У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым — тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.

Перад паказамі адбудзецца прэзентацыя першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» у беларускім перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце.

Комментарии2

Сейчас читают

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Все новости →
Все новости

После атаки дронов горит нефтеперерабатывающий завод «Лукойл» в Нижегородской области3

Что с 23‑летним добровольцем и бывшим политзаключенным Тихоном Клюкачом? Вот что известно на данный момент2

Тайна оршанских подземелий: школьник провалился под землю и неожиданно открыл для ученых подземный лабиринт3

До уровня 2021 года: Пентагон объявил о сокращении бригад в Европе до трех2

Путин встретился с Си на площади Тяньаньмэнь6

Почему мужчины высыпаются, а женщины не высыпаются за то же время?1

Великобритания разрешила импорт дизельного и авиационного топлива из российской нефти

В Беларуси создадут туристический символ страны6

Спикер Координационного совета Артем Брухан побрился налысо, потому что явка на выборах составила менее 5000 человек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць