Театр44

Валентина Гарцуева: В кино я от корней волос до кончиков пальцев - абсолютное зло

Прима Купаловского театра Валентина Гарцуева уже в течение десятилетия играет ведущие роли в спектаклях, а также снялась в десятках фильмов. В интервью газете «Звязда» актриса рассказала, как знаменитая фамилия может осложнить жизнь, а также поделилась профессиональными и личными планами.

— Валянціна, сёння, напэўна, не ўсе гледачы ў тэатры ведаюць, што вы — прадстаўніца адной з самых знакамітых тэатральных дынастый…

— Свайго прадзеда, Глеба Паўлавіча Глебава, які стаў акцёрам Купалаўскага тэатра ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, я ведаю толькі па аповедах, кнігах, відэаспектаклях. Яго малодшая дачка і мая бабуля Вольга Глебаўна, выдатная піяністка, канцэртмайстар, была цудоўным чалавекам і для мяне вельмі шмат зрабіла. Калі я нарадзілася, мае бацькі, маладыя акцёры, мелі шмат работы ў тэатры. І бабуля рабіла ўсё, каб са мной займацца. Яна, напрыклад, вадзіла мяне «на музыку». Мне падабаліся духавыя музычныя інструменты. І я вырашыла, што хачу іграць на флейце. Праўда, музычную школу я так і не скончыла…

Маім вялікім сябрам быў і дзядуля, Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік, таксама ў свой час акцёр Купалаўскага тэатра. Мне яго часта не стае. У дзядулі і бабулі дзве дачкі: старэйшая — мая мама Зоя Белахвосцік, актрыса Купалаўскага тэатра, і малодшая, мая цётка, Надзея Белахвосцік, яна журналіст. Сям'я вельмі творчая, хоць і не ўсе акцёры. Звычайна чалавек здольны ўлюбіцца ў тое, што бачыць вакол, калі гэта прыносіць яму нейкае задавальненне, таму я з дзяцінства ведала, што буду актрысай.

— Купалаўскі тэатр вашага дзяцінства, які ён?

— Мяне часта бралі з сабой бацькі, якія ледзь не кожны дзень ігралі ў спектаклях. Тады ўсё тут было крыху па-іншаму. У старых тэатрах заўсёды накопліваюцца нейкія прадметы, рэчы: частка рэквізіту, старая мэбля, канапы. Я іх добра памятаю. Усе вакол — акцёры, рэквізітары, касцюмеры — імкнуліся мяне чымсьці заняць, нешта паказвалі. Было шмат акцёрскіх дзяцей майго ўзросту ў той час, і ў нас была выдатная кампанія. Канешне, я тады не ўспрымала тэатр у нейкім высокім сэнсе. Я глядзела спектаклі, нават дарослыя, але ўсё роўна бацькі заставаліся для мяне мамай і татам.

— Яны заўсёды пакідалі права выбару за вамі?

— Так. Яны мне толькі раілі штосьці. Натуральна, гэта была іх ідэя, каб я паступала ў тэатральную школу. Для гэтага летам трэба было здаваць іспыты: песню, танец, рускую і беларускую літаратуру — урывак, байку, верш… Зразумела, у трынаццаць гадоў на канікулах мне хацелася гуляць, а не нешта вучыць. Тады, памятаю, бацькі сур'ёзна размаўлялі са мной: Валя, калі ты хочаш стаць актрысай, павінна папрацаваць над сабой, прымусіць сябе. Я вельмі ўдзячная ім за гэта.

Сістэма выкладання ў школе вельмі падобная на тую, што была ў нашай тэатральнай акадэміі: спачатку ўрокі, а пасля тэатральнае майстэрства. Нягледзячы на тое, што я тэатральнае дзіця, вельмі саромелася і не магла займацца з бацькамі, таму школа мне моцна дапамагла. Шчыра прызнацца, бацькі мяне ўвогуле не рыхтавалі да паступлення ў тэатральную акадэмію. Нашмат пазней мне стала лёгка працаваць з бацькам як з рэжысёрам (Аляксандр Гарцуеў — мастацкі кіраўнік Тэатра беларускай драматургіі. — Аўт.) і адрозніваць, дзе сям'я, а дзе прафесія.

— Прыходзілася сутыкацца з прадузятымі адносінамі, калі вас успрымалі як дачку акцёраў?

— Ад гэтага ціску я пазбавілася літаральна нядаўна. Гэта не значыць, што ён быў, — я сама развіла ў сабе такі комплекс. Мне здаецца, сярод студэнтаў у акадэміі хадзілі нейкія размовы, маўляў, ну, зразумела, у яе ж тата і мама. А ў тэатры ўсё больш сур'ёзна, там ніколі з такім не сутыкалася. Мне самой ніколі не хацелася засмучаць бацькоў, было настолькі страшна зрабіць што-небудзь не так, калі б усе сказалі, што прырода на мне адпачыла. Не хацелася, каб з-за мяне ўсе дрэнна думалі пра маіх бацькоў-дзядуляў-прадзядуляў. Таму я сябе ўвесь час мучыла: ты павінна працаваць больш і лепш. Не проста мне было справіцца з такой адказнасцю. І зусім нядаўна зразумела, што я ў прафесіі толькі таму, што хачу працаваць і мне гэта падабаецца. І я нікому нічога не павінна.

— Бацькі за вашымі спектаклямі сачылі з самага пачатку?

— Канешне. Першы раз я працавала з бацькам на чацвёртым курсе тэатральнай акадэміі, калі ў нас пачаліся пастаноўкі дыпломных спектакляў. Адзін з іх паставіў мой тата. Спектакль называецца «Хам», па той жа п'есе, што ідзе зараз у Купалаўскім тэатры. Безумоўна, гэта два розныя спектаклі. Але тая работа, якую ён правёў са мной у акадэміі, аказалася вельмі грунтоўнай базай для цяперашняй ролі. Яе можна параўнаць з чатырма гадамі навучання. Для маладога акцёра гэта вялікая карысць і падарунак — адразу сутыкнуцца з такім глыбокім і складаным персанажам. У гэтым сэнсе мне сапраўды пашчасціла: я ніколі не сядзела і не чакала роляў. У мяне добрая занятасць і сапраўды шмат роляў.

У спектаклі «Чайка».

— Адчувалі, што вам ад бацькі-рэжысёра дастаецца больш за астатніх?

— Гэта было цалкам відавочна. Ён жа верыў у мяне і ведаў, што я магу ўсё рабіць лепш. А вера для акцёра вельмі важная, праўда, гэта я цяпер разумею. А тады перажывала, што ён цісне на мяне больш, чым на іншых, вельмі з-за гэтага расстройвалася. Такое вось дзіцячае было ўспрыманне. Зараз падчас рэпетыцыі я магу ціснуць на сябе сама, для гэтага мне ўжо хапае вопыту і разумення. А тады быў нават не ціск, ён проста працаваў са мной, вучыў. Таму для мяне ён не толькі бацька і рэжысёр, а яшчэ і выдатны педагог.

— У каго з бацькоў навучыліся большаму?

— За мамай я больш назірала. Мне заўсёды было цікава, што яна робіць як актрыса. Мама мяне натхняла, а бацька даваў практычныя парады.

— У тэатры ў вас у асноўным станоўчыя, калі не сказаць, гераічныя ролі…

— У пастаноўках адмоўных персанажаў увогуле няшмат. Вось у «Хаме» ёсць складаны характар, з неадназначнымі рысамі. Франка вельмі няпросты персанаж, актрысе трэба добра разумець, што з ёй адбываецца, і ўсё роўна гэта не залог поспеху. А так у маім рэпертуары пераважна гераічныя і драматычныя дзяўчаты. Яны ўсе розныя: Ніна Зарэчная ў «Чайцы», Ганна ў «Людзях на балоце», Паліна ў «Нямым». Але ўсе светлыя. Вось у кіно мяне выкарыстоўваюць па-іншаму. Там сыграла шмат адмоўных персанажаў. Ад каранёў валасоў да кончыкаў пальцаў — абсалютнае зло.

— Складана іх сыграць?

— Мне заўсёды няпроста. Над усім я шмат думаю, аналізую. У кіно, асабліва ў серыялах, патрэбныя такія полюсы — чорнае і белае. Там заўсёды ёсць жанчына, якая сапсуе жыццё галоўнай гераіні. І на маю долю выпала шмат такіх роляў. Але калі ў героя за яго дрэннымі ўчынкамі ўнутры ёсць уласная праўда, ён разумее, чаму гэта робіць, тады ён не здаецца такім жахлівым. Ты ж не можаш іграць зло. Ты павінен шукаць, дзе твая праўда, чаму ты — зло. Калі ў тэатры ў гэтым плане ёсць дзе разгарнуцца, то ў фільме ў цябе ўсяго пяць сцэн. І нават калі ты прыдумала сабе перадгісторыю, вельмі невялікая верагоднасць, што паспееш яе ўвасобіць. Звычайна я не вельмі задаволеная сабой у фільмах. Адна з тых карцін, дзе я сабе больш-менш падабаюся, — «Участак лейтэнанта Качуры». Я там іграю следчага, які дапамагае ўчастковаму разблытваць складаныя і страшныя справы: пра наркотыкі, падлеткаў. Мяне захапіла работа, дынамічны сцэнарый, я сачыла за гісторыяй, і было цікава іграць.

— Якую работу нядаўна скончылі ў кіно?

— Я вось думала, чаму я ніколі не здымалася ў такога выдатнага рэжысёра, як Аляксандр Яфрэмаў, вельмі хацелася з ім папрацаваць. І так атрымалася, што трапіла ў яго фільм «Фламінга», які пакуль яшчэ не выйшаў на экраны, але работу мы амаль скончылі. На днях паглядзела свае сцэны, і мне спадабалася. Фільм вельмі добры, з прыгожым фіналам. Мне радасна бачыць маіх калег, беларускіх акцёраў, у добрых ролях. Іх праца мяне натхніла.

У ролі Ганны ў спектаклі «Людзі на балоце».

— Ці складана ўвогуле знаходзіцца ў творчым калектыве, дзе кожны — таленавітая асоба?

— У нашым тэатры вельмі добрыя акцёры, і мне ў гэтым плане пашчасціла. З усімі лёгка, хоць усе працуюць па-рознаму. Ніхто ніколі не падманвае, не робіць выгляд, што працуе. І гэта вельмі важна, калі творчыя людзі робяць сваю справу ў поўную сілу. Тут заўсёды было так заведзена, і напэўна, у гэтым і крыецца поспех Купалаўскага тэатра.

— Паўлінка — амаль ваш сямейны спектакль…

— Так, у ім іграў мой прадзядуля, мама. Я іграла, праўда, не доўга — гады тры. Вельмі хвалявалася заўсёды. Спектакляў ва ўсе часы было шмат. Калі я іграла, было яшчэ дзве актрысы акрамя мяне на ролю Паўлінкі. А мая мама іграла адна. Я цікавілася, як гэта ў яе атрымлівалася. Там велізарная нагрузка, вельмі важна, каб актрыса аддавала шмат энергіі.

— Што адказвала мама?

— Такая прафесія. Асабіста ў мяне «апетыт» прыходзіць «падчас яды». Вось ведаю, што праз дваццаць хвілін будзе спектакль, а ў мяне няма энергіі, сіл, каб выйсці на сцэну. Але пачынаецца пастаноўка, я выходжу — і сілы з'яўляюцца.

— Зала натхняе?

— Яна вельмі розная бывае. Сёння гучная, адразу рэагуе, а заўтра на тым жа спектаклі — поўная цішыня. Гэта не значыць, што гледачам не падабаецца, яны проста па-іншаму ўспрымаюць. Я не знайшла гэтаму тлумачэнне: як так здараецца, што 350 чалавек рэагуюць, як адзіны арганізм. Уключыць, завесці залу — гэта наша задача. Глядач нам нічога не павінен… Увогуле ў акцёрстве нельга стамляцца ад прафесіі. Калі такое адчуванне з'яўляецца, гэта вельмі дрэнная прыкмета.

— З вамі такое здараецца?

— Канешне, бываюць розныя моманты. Бывала, што ненавідзела сябе ці проста была незадаволеная. І заўтра такое зноў можа здарыцца. Праўда, я ніколі не апускаю рукі, не думаю, што трэба сыходзіць з прафесіі. Я вельмі давяраю сваім бацькам, ведаю, што яны мяне любяць. І калі б мае бацькі ці чалавек, якога я кахаю, сказалі б мне: ты ведаеш, ты вельмі дрэнная актрыса, я б сышла з прафесіі. Веру, што дзеля маёй карысці Яны не сталі б маўчаць.

— Дарэчы, ваш каханы чалавек — нямецкі акцёр Жан-Марк Біркхольц — не збіраецца звезці вас да сябе на радзіму?

— Мы хочам жыць там, дзе будзем сапраўды шчаслівыя. Жан-Марку падабаецца ў Беларусі. А я вельмі люблю Купалаўскі тэатр.

Комментарии4

Сейчас читают

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили35

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили

Все новости →
Все новости

«Он не скрылся, а побежал ко мне в роддом». Смертельное ДТП на улице Ленина: подробности2

Топовый белорусский волейболист устроился учителем физкультуры в Польше2

«Уже сил нет смотреть на эти цены». Белорусы жалуются на стоимость автобусных билетов в Литву5

Выбрасываете чеки из магазинов в макулатуру? Вы жестоко ошибаетесь3

«Чувак дело сказал». Люди массово поддержали студента-африканца10

«Действуя поспешно, я допустил несколько ошибок». Сергей Тихановский записал видео о 100 днях на свободе60

В Офисе Тихановской прокомментировали решение снизить ее физическую охрану в Литве17

Белорус пропустил стартовый матч в НХЛ. У него нет американской визы

В Минске продают квартиру за $2,3 миллиона. Что предлагают за такие сумасшедшие деньги? МНОГО ФОТО10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили35

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць