Беларуская мова77

«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў

Некалі, гадоў дваццаць таму, легендарны Алесь Белакоз, праводзячы экскурсіі ў створаным ім музеі заўжды ўдакладняў: «Школа «гудзеўская», а не «гудзевіцкая», музей «гудзеўскі»…» А калега па ўніверсітэце, Ала Петрушкевіч, слухаючы яго, помню, заўважыла: «А мой свёкар таксама казаў «паехаў баранаўскі аўтобус», а не «баранавіцкі»».

Такая з’ява ў мовазнаўстве вядомая як адсячэнне фіналі пры ўтварэнні прыметнікаў.

Неўзабаве я пачаў успамінаць, а як жа ў нас гаварылі? Дзедавых аднавяскоўцаў называлі аналагічна — «дамэйскія», а не «дамэйкаўскія» — у нас таксама адсякалася фіналь… Але не ўсё так проста. Жыла ў вёсцы Мыто дзедава сястра стрыечная, дык усе яе называлі «Яня мытлянская», была школа ў Заполлі, куды мама хадзіла, дык называлі школу «запалянская».

А вось адна мая зямлячка, продкі якой з вёскі Рапэйкі, узяла сабе псеўданім «Запольская» і тым самым крыху схібіла супраць мясцовай традыцыі… Зрэшты, для псеўданіма мо так і лепш.

Даўно ў мяне з’явілася мара пазбіраць мясцовыя прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў. Гэты скарб застаўся амаль незаўважаным. Мы дамагаемся ўласных найменняў паселішчаў, а пра прыметнікі і забыліся…

Для пачатку, тыя прыметнікі, якія помню з маленства:

Дамэйкі — дамэйскі Усе дамэйскія папрыходзілі.

Мыто — мытля́нскі Яня мытлянская прыехала.

Хрулі́ — хруля́нскі Хрулянскія хаты відаць.

Я́нцавічы — я́нцаўскі Аж на янцаўскія колёні пашоў.

Яўсе́вічы — яўсе́віцкі Яўсевіцкі алтобус паехаў.

Кру́пава — кру́паўскі Я перш хадзіў у крупаўскую школу.

Дайнава́ — дайнаўскі́ І дайнаўскія там робяць.

Казі́чы — казіча́нскі Казічанскія бабы пасядалі ў алтобус.

Заполле [заполя] — запаля́нскі У запалянскім маёнтку школу зрабілі.

Мальгі́ — мальгоўскі Гэты мальгоўскі хацеў хату купіць.

Мінёйты (так у нас вымаўлялася) — мінёйтаўскі Мінёйтаўскі ксёндз хрысціў.

Бароўка — бароўскі У бароўскім садзе спаткаў яго.

Комментарии7

Сейчас читают

Куда теперь едут учиться белорусские студенты — топ стран и тенденции12

Куда теперь едут учиться белорусские студенты — топ стран и тенденции

Все новости →
Все новости

На самолете Лукашенко привезли в Москву бульбу для Придыбайло6

Численность армии Канады растет самыми быстрыми темпами за 30 лет. Причина не только в Трампе1

Подсосонный рассказал, как белорусские спецслужбы подсылали к нему агента3

Алексей Хлестов рассказал, что в такси работает и его сын3

В Гродно провели реконструкцию освобождения города с форсированием Немана ФОТО9

Пропагандистка из Кемерово, которая поздравила мать пропавшего на войне россиянина, извинилась за это6

Кто был нулевым пациентом на круизном лайнере, где вспыхнул хантавирус, и как он заразился?9

Во сколько лет белорусы обычно женятся и выходят замуж5

У Виктора Бабарико родился внук. Его назвали в честь деда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куда теперь едут учиться белорусские студенты — топ стран и тенденции12

Куда теперь едут учиться белорусские студенты — топ стран и тенденции

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць