Афиша

На родине Короткевича состоится масштабный фестиваль со стихами, песнями и уникальной возможностью попасть в дом писателя

Беларускі ПЭН-Цэнтр і Аршанская філія Таварыства беларускай мовы запрашаюць на «вандроўны» Фестываль Уладзіміра Караткевіча, які сёлета пройдзе 30 лістапада ў Смалянах і Оршы. Наведнікаў чакаюць культурніцкія падзеі, у якіх возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння горача любімага беларусамі класіка ХХ стагоддзя. Экскурсіі, гутаркі пра творчую спадчыну Караткевіча, вершы, проза, спевы і выдатныя кніжкі для ўсіх ахвочых далучыцца!

Расклад падзей фестывалю

10:00 — экскурсія па Смалянах ад краязнаўца Віктара Мяжэвіча. Балотны замак Белы Ковель, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, царква Святога Спаса (драўлянае барока). Прамова Ірыны Дубянецкай на магіле Тамаша Зана. Збор на цэнтральнай плошчы каля дамініканскіх руінаў.

14:30 — экскурсія па Оршы Уладзіміра Караткевіча ад пісьменніцы Паліны Качатковай. Агляд дома Караткевіча, які будзе адкрыты для публікі ў дзень фестывалю. Збор на «нулявым кіламетры» ў пачатку вуліцы Караткевіча.

16:00 — «Беларусь, прачынайся! Я цябе абуджаю!»: дыскусія аб ролі Уладзіміра Караткевіча ў фармаванні новай ідэнтычнасці беларусаў. Уладзімір Арлоў, Павел Баркоўскі, Паліна Качаткова, Юры Нагорны. Мадэратарка Ірына Дубянецкая. Кавярня «Замкавая» ў будынку Езуіцкага калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

17:00 — 20:00: літаратурна-музычная імпрэза. Уладзімір Арлоў, Зміцер Дзядзенка, Яўгенія Казлова, Наста Кудасава, Аляксандр Макарэвіч, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Антон Рудак, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч, Сяргей Шаматульскі. Песні Сержука Доўгушава на вершы Караткевіча. Кавярня «Замкавая» ў будынку Езуіцкага калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

У межах вечарыны адбудзецца прэзентацыя праекту «Вандроўная кнігарня» ад Аляксандры Логвінавай. Падчас фестывалю можна будзе набыць кнігі беларускіх і замежных аўтараў ад выдавецтва «Логвінаў». Таксама наведнікаў чакаюць кнігі класікаў і сучаснікаў ад кнігарні «Акадэмкніга».

Уваход на ўсе падзеі вольны.

Мяркуецца, што Фестываль Уладзіміра Караткевіча стане штогадовым, і ў 2020 годзе, да 90-гадовага юбілею пісьменніка, пройдзе з большым размахам.

Ідэя фестывалю: Ірына Дубянецкая, Паліна Качаткова, Юры Нагорны, Алена Танкачова.

Кантакты: [email protected] (з пазнакай: «Фестываль Караткевіча»), +375293465792 (Паліна Качаткова).

Комментарии

Сейчас читают

Кто из политзаключенных вышел на свободу 16 сентября ПОЛНЫЙ СПИСОК

Все новости →
Все новости

Цены на квартиры достигли пика и пойдут вниз? Вот что говорят риелторы3

22‑летняя девушка возглавила турецкий футбольный клуб

Зеленский: Победителей в войне не будет13

Закрывать или не закрывать крышку унитаза перед смыванием?7

В Нидерландах произошли массовые перебои в работе железной дороги из-за предметов на путях5

Помните пару студентки и преподавателя духовного училища, который старше ее на 31 год? Они расстались58

«Нужно кричать, что мы есть, мы были и продолжаем существовать». Театральный критик Анастасия Панкратова — о своей книге и белорусском театре до и после 2020 года

Японскому дедушке помогли стать звездой инстаграма недружелюбные коты

Роскошного иранского самолета, который взялся летать из Тегерана в Минск, хватило только на четыре рейса туда-обратно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кто из политзаключенных вышел на свободу 16 сентября ПОЛНЫЙ СПИСОК18

Кто из политзаключенных вышел на свободу 16 сентября ПОЛНЫЙ СПИСОК

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць