Здароўе

Лобна-скроневая дэменцыя. Што за хвароба, на якую хварэе Брус Уіліс?

Учора блізкія Бруса Уіліса абвясцілі, што знакаміты акцёр пакутуе ад лобна-скроневай дэменцыі. Расказваем падрабязней, што гэта такое і чым яна адрозніваецца ад іншых відаў страты памяці.

Фота: flickr.com

Лобна-скроневая дэменцыя (ЛСД) — гэта агульная назва групы расстройстваў, выкліканых назапашваннем тау-бялку і іншых пратэінаў, што разбураюць клеткі галаўнога мозга ў лобных (за лбом) ці скроневых долях (над вушамі). Гэтая хвароба звычайна ўзнікае ва ўзросце ад 45 да 64 гадоў і з’яўляецца самай частай формай дэменцыі ў людзей, якім менш за 60, піша cnn.com.

Існуе шмат варыянтаў дэменцыі, але ж паміж імі няма дакладнага размежавання і яны могуць змешвацца. Найбольш распаўсюджаны варыянт — гэта хвароба Альцгеймера, на яе можа прыпадаць 60—70% усіх выпадкаў. Іншыя распаўсюджаныя варыянты — гэта сасудзістая дэменцыя, дэменцыя з цельцамі Леві (анамальныя ўключэнні бялку ў нервовых клетках) і якраз група хвароб, якія спрыяюць развіццю лобна-скроневай дэменцыі. На апошнюю прыходзіцца каля 10% усіх выпадкаў.

Лобна-скроневая дэменцыя можа выклікаць праблемы ў камунікацыі, а таксама ўплываць на паводзіны чалавека, яго асобу і тое, як ён рухаецца. Пасля таго, як людзі атрымліваюць такі дыягназ, яны звычайна жывуць 6—8 гадоў. Адзіны вядомы на сёння фактар рызыкі лобна-скроневай дэменцыі — генетычная схільнасць.

Так як першым сімптомам хваробы акцёра былі цяжкасці з маўленнем, верагодна, ягоны тып лобна-скроневай дэменцыі — гэта першасная прагрэсіруючая афазія (ППА). Такая форма дэменцыі можа вар’іравацца ад цяжкасцяў з тым, каб знаходзіць правільнае слова для выражэння сваіх думак, да праблем з разуменнем таго, што кажуць людзі. Таксама існуе паводзінны варыянт ЛСД, калі змяняецца структура асобы чалавека, ён пачынае інакш думаць і планаваць свае дзеянні. ЛСД можа закранаць і маторныя нейроны, што пазбаўляе чалавека здольнасці глытаць і ўскладняе для яго рухі.

Што да ППА, то звычайна ў пачатку людзям проста цяжка знаходзіць належныя словы, таму яны пачынаюць выбіраць больш простую ці больш агульную лексіку для тых выпадкаў, калі не могуць правільна нешта назваць. Вядома, што падобныя сімптомы могуць быць звычайнай з’явай падчас старэння, але, калі нешта насцярожвае, варта звярнуцца да доктара.

Каб дыягнаставаць у чалавека лобна-скроневую дэменцыю, лепш за ўсё сумясціць псіхалагічнае тэставанне пацыента і метады дыягностыкі накшталт МРТ або КТ, якія б паказалі, у якім стане галаўны мозг. Таксама варта зрабіць пацыенту аналіз крыві, каб праверыць, ці не з’яўляюцца яго сімптомы праявай нейкіх іншых хвароб.

Не існуе лекаў, якія запаволілі б развіццё ЛСД, але ёсць магчымасць палепшыць якасць жыцця пацыента. Спецыяльныя лекі могуць дапамагчы яму даць рады хваляванню, раздражняльнасці і дэпрэсіі, спецыяліст па маўленні можа параіць, як даць рады афазіі, а фізічная і працоўная тэрапія, магчыма, палегчыць праблемы з рухам.

Людзям з ЛСД варта працягваць добра харчавацца, мець рэгулярную фізічную нагрузку і камунікаваць з людзьмі. Гэта не лекі, але гэтыя рэчы могуць дапамагчы мозгу працаваць так добра, як толькі магчыма. І нават калі стан чалавека пагаршаецца, да гэтага можна адаптавацца і працягваць жыць настолькі паўнавартасна, наколькі магчыма.

Больш за 10% насельніцтва Зямлі мае праблемы з мозгам. Але навукоўцы блізкія да прарыву

Алкаголь шкодны. Але ў малых дозах ратуе ад дэменцыі

Сняцца кашмары па начах? Гэта можа быць ранняй прыкметай дэменцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН1

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне1

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць