На туалет у паліклініцы павесілі свірнавы замок. Разбіраўся міністр
Па словах міністра, на сітуацыю адрэагавалі маланкава.

У сацсетках апублікавалі відэа адной з раённых паліклінік, дзе на дзвярах туалета вісеў свірнавы замок. З сітуацыяй у выніку разбіраліся на ўзроўні міністэрства.
Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў расказаў у эфіры СТБ:
«Я тыкток успамінаю, калі свірнавы замок у адной з паліклінік раёна быў павешаны на дзверы туалета. І, ведаеце, быццам бы няма нічога страшнага, таму што зусім побач, у іншым баку, быў адкрыты, даступны туалет для грамадзян, якія знаходзіліся ў гэтай паліклініцы. Але, на жаль, праблема заключалася ў тым, што гэты пакой, які быў адкрыты, ніяк не быў пазначаны. То бок да яго нельга было проста спакойна падысці. І грамадзянін, які ўбачыў замок, зняў відэаролік».
Па словах міністра, на сітуацыю адрэагавалі маланкава.
«Часта мы бачым, што рэакцыя можа быць не такой хуткай, на якую разлічваюць грамадзяне. А магчымасць яе атрымаць па іншых каналах, апублікаваўшы тыкток, вядома, ёсць», — разважае Хаджаеў.
Каментары