Грамадства1818

«На 45 месцаў — 5 дзяўчат». Хірургаў у субардынатуру будуць размяркоўваць па палавой прыкмеце — студэнты абураныя 

Міністэрства аховы здароўя загадала выдзеліць для будучых хірургаў у субардынатуры асобна месцы для дзяўчат і для хлопцаў. Студэнты лічаць, што ведамства парушае Канстытуцыю, і збіраюцца бараніць свае правы.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Ілюстрацыйнае фота: bsmu.by

Субардынатуру, паглыбленае вывучэнне абранай спецыялізацыі, будучыя медыкі праходзяць на апошнім курсе. Студэнтаў хірургічнага профілю абурыла тое, што іх сталі размяркоўваць на яе па палавой прыкмеце. 

Норма, якую самі студэнты паспелі назваць сэксісцкай, уведзеная загадам Міністэрства аховы здароўя ад 12 чэрвеня 2023 года.

Загад Міністэрства аховы здароўя са згадкай пра гендарную прыналежнасць студэнтаў. Фота: сацыяльныя сеткі

Загад, як пішацца ў дакуменце, выдадзены для забеспячэння галіны дактарамі-спецыялістамі. Чым выкліканая неабходнасць гендарнага размеркавання студэнтаў, у ім не тлумачыцца.

Новаўвядзенні дыскрымінацыйныя для дзяўчат. Хлопцаў на хірургічны профіль бяруць болей, нават калі ў іх меншыя балы.

Напрыклад, у Гомельскім медычным універсітэце на анестэзіялогію і рэаніматалогію з 45 месцаў толькі 5 аддалі дзяўчатам. На хірургію з 70 — 13 у дзяўчат.

Размеркаванне студэнтаў на субардынатуру ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Фота: сацыяльныя сеткі

Па словах студэнтаў, хлопцам навязваюць «чужыя» ім спецыялізацыі. Адміністрацыя навучальных устаноў угаворвае іх пагадзіцца, каб закрыць «мужчынскія» прафесіі ў медыцыне.

«Лічыцца, што хірургічныя спецыяльнасці маральна і фізічна цяжэйшыя, але чаму за дзяўчыну гэта вырашае міністэрства?» — каментуе сітуацыю адна са студэнтак.

Паводле яе, у працэсе ўсяго навучання некаторыя хірургі скептычна ставяцца да выбару дзяўчат.

Студэнты спадзяюцца, што на пазіцыю Міністэрства аховы здароўя можна паўплываць, сабраўшы пад электроннай петыцыяй пераканаўчую колькасць подпісаў незадаволеных. Пакуль яны вырашаюць, куды адрасаваць свой зварот.

Студэнты хочуць, каб чыноўнікі адмянілі загад або ўнеслі ў яго карэктывы адносна палавой прыкметы ў размеркаванні на субардынатуру.

На іх погляд, згадка пра гендарную прыналежнасць парушае канстытуцыйную норму аб роўнасці грамадзян перад законам і недапушчальнасці дыскрымінацыі.

«Загадам Міністэрства аховы здароўя ад 12.06.2023 №879 правы адносна жаночага насельніцтва былі парушаныя з прычыны нераўнамернага размеркавання месцаў па профілях субардынатур», — гаворыцца ў праекце петыцыі.

У беларускай медыцыне велізарныя праблемы з кадрамі. Лякарням не хапае больш за 6,5 тысячы дактароў-спецыялістаў. Як новая норма Міністэрства аховы здароўя паўплывае на забяспечанасць бальніц кадрамі, незразумела.

У маі Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб павышэнні эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя. Згодна з ім, чыноўнікам загадана прыняць дадатковыя меры па рашэнні праблемы недахопу медыкаў, але як гэта будзе рабіцца, невядома.

Медыкі-практыкі лічаць, што новаўвядзеннем Міністэрства аховы здароўя спрабуе прадэманстраваць тое, што яно працуе. Гендарная ж дыскрымінацыя ў медыцыне, як кажуць яны, існавала і раней, але цяпер яе зрабілі нормай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

Гамеапатыю і іншыя метады нетрадыцыйнай медыцыны дагэтуль уключаюць у пералік платных паслуг у дзяржаўных клініках

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

Каментары18

  • бывалы
    01.07.2023
    Усё правільна, медыцына з большага - не жаночая справа. 
  • Нрпно
    01.07.2023
    Дзе качонава чаму маучыць
  • даведка
    01.07.2023
    Необходимость гендерного распределения студентов вызвана беременностью, родами и трёхлетним декретом.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць