Грамадства55

Партал «Аўтабізнэс» усё ж спыняе працу

На партале ABW.BY зʼявілася развітальнае паведамленне пра тое, што праект спыняе сваю працу. Сёння — апошні дзень працы партала.

Скрын развітальнага паведамлення ABW.BY

«Мы хацелі б падзякаваць вам за адданасць — многія з намі з часоў газеты «Автобизнес«; за падтрымку і крытыку — ваша меркаванне заўсёды было важным для нас, таму да апошняга захоўвалі каментары пад матэрыяламі; за ўважлівасць — колькі памылак выпраўлена дзякуючы вам! Вы самыя спрактыкаваныя, вопытныя і тэхнічна пісьменныя чытачы — аўтарам даводзілася трымаць вельмі высокую планку, каб інфармацыя адпавядала вашым патрабаванням», — гаворыцца ў паведамленні, якое называецца «Замест эпілогу».

Праект, які асвятляў аўтамабільную праблематыку, працаваў 30 гадоў.

8 лістапада заснавальнікі ТАА «Бонусторг», якому належыць выданне «Аўтабізнэс», пракаментавалі на сайце арышт дырэктара кампаніі Віталя Палякова і паведамілі, што «з прычыны розных абставінаў падышлі да таго моманту, калі гатовыя спыніць працу сайта ABW.BY».

Але выданне працягвала працу, сайт абнаўляўся. А заява заснавальнікаў ТАА «Бонусторг» знікла.

28 кастрычніка ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК зʼявілася відэа затрымання дырэктара партала ABW.BY Віталя Палякова.

У студзені 2023 года суд прыгаварыў галоўнага рэдактара ABW.BY Юлію Мудрэўскую да 1,5 годоў калоніі па артыкуле аб парушэнні грамадскага парадку, а рэдактара спецпраектаў партала Юрыя Гладчука — да 2,5 гадоў калоніі.

Каментары5

  • Perecup
    19.11.2023
    Уходит легенда , жаль ! Это был одним из первый сайтов открытых на моём первом компе . Вам было не легко . Спасибо за ваш труд 🙋🏼‍♂️😢
  • ну і няхай
    19.11.2023
    каго там шкадаваць, калі яны нават апошні пост зрабілі на рускай і г.д.
    кажуць, што пра памерлых ці добра ці ніяк, таму абіраю ніяк 

    Задолбалі - дзе вы былі 26 гадоў і што раілі, каб гэтага не адбылося? (с) :))
  • Максим Дизайнер
    20.11.2023
    Чем меньше коптящих корчей, тем лучше. Нужен закон, запрещающий иметь больше одного коптящего корыта на семью, и полный запрет на владение корытом живущим в районах с развитым ОТ. Один водятел в пустом авто отравляет жизнь от одного до трех пешеходов, которых не едут рядом с ним.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць