Свет77

Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы)

Спявачка Тэйлар Свіфт абышла Сі Цзіньпіна, заснавальніка Open AI Сэма Альтмана, караля Карла ІІІ і Барбі ды стала чалавекам года па версіі Time. Яна адна з самых прадаваных музыкаў у свеце і самая папулярная спявачка на Spotify.

«Падумайце, колькі размоў у вас было пра Тэйлар Свіфт сёлета? Колькі разоў вы бачылі яе фатаграфію, пракручваючы яе ў тэлефоне? Вы былі адным з тых, хто здзейсніў паломніцтва ў горад, дзе яна выступала? Вы купілі білет на яе канцэртны фільм — вы двойчы націскалі на допіс у Instagram, або смяяліся над твітам, або націскалі на загаловак пра яе? Ці лавілі вы сябе на тым, што напяваеце «Жорсткае лета», стоячы ў чарзе ў прадуктовай краме? Ці прызнаваліся сябры, што яны глядзелі кліпы з Eras Tour ноч за ноччу ў тыктоку? Ці гэта рабілі вы?» — гаворыцца ў артыкуле часопіса.

У прафайле Свіфт журналісты Time пішуць, што Чалавекам года часцей за ўсё становяцца прадстаўнікі традыцыйных сфер улады. «Ён — і так, звычайна гэта быў ён — вельмі часта быў палітыкам або тытанам індустрыі», — прызнаюць аўтары.

Аднак чалавек, чый выключны ўплыў быў прыкметна на працягу 2023 года, не займаў такога становішча. «У кожным годзе ёсць святло і цемра; значную долю 2023 года складала цемра. У падзеленым свеце, дзе занадта шмат інстытутаў церпяць няўдачу, Тэйлар Свіфт знайшла спосаб пераадолець межы і стаць крыніцай святла», — гаворыцца ў артыкуле часопіса.

Некалькі тыдняў таму Тэйлар Свіфт стала мільярдэркай, паводле ацэнкі Bloomberg. Яе даход перавысіў $1 мільярд дзякуючы самаму маштабнаму ў кар'еры артысткі канцэртнаму туру Eras.

Даход спявачкі складаецца з $400 мільёнаў ад музычных рэлізаў з 2019 года, $370 мільёнаў ад продажу квіткоў і мерчу і $110 млн, у якія ацэньваецца нерухомая маёмасць Свіфт.

Тэйлар Свіфт — 33 гады. Яна пачала займацца музыкай у 14 гадоў, першыя яе альбомы былі напісаныя ў стылі кантры-поп, напрыклад, Fearless. У 2014 годзе Свіфт выпусціла поп-альбом «1989», у якім адышла ад кантры. Праз тры гады выйшла кружэлка Reputation, якая стала бестселерам і ўзначаліла хіт-парады ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Пазней Свіфт выпусціла альбом Lover, Folklore, Evenmore, Midnights.

Яна адна з самых прадаваных музыкаў у свеце і самая папулярная спявачка на Spotify.

Яе самы папулярны кліп на YouTube налічвае 3,3 мільярда праглядаў.

Часопіс Time выбірае чалавека года штогод з 1927 года. У 2022 годзе ім стаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, годам раней — прадпрымальнік Ілан Маск.

Каментары7

  • Ведаю сістэму сьвіфт.
    06.12.2023
    Ня разу ня слухаў гэта і ня ведаю што гэта і хто, і ня хачу ведаць, мне пофігу што гэта за Сьвіфт.
  • Тайлер Дэрдан
    06.12.2023
    Ганаруся, што ня ведаю нічога з яе 'творчасьці'.
  • Мора
    06.12.2023
    Ведаю сістэму сьвіфт., а каментаваць тады нахалера?

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць