Грамадства1010

Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка

Вядомая даносчыца Вольга Бондарава спецыфічна адгукнулася на навіну, што з 9-ці беларускіх барцоў, якія здабылі алімпійскія ліцэнзіі, на Алімпіяду ў Парыж зможа адправіцца толькі адзін. Гэта стала для яе падставай яшчэ раз «паторгаць за вусы тыгра».

Аб'ектам, на які скіраванае абурэнне Бондаравай, стаў зусім не Міжнародны алімпійскі камітэт, які прыняў рашэнне ад недапушчэнне беларускіх спартсменаў. Яна называе «манкуртамі» саміх гэтых спартсменаў, якія, на яе думку, «дзеля магчымых заходніх алімпійскіх плюшак распісаліся ў добраахвотнай адмове ад такога паняцця, як патрыятызм і гонар грамадзяніна».

Асабліва ж дасталася адзінаму беларусу, які пратачыўся праз вузкае перадалімпійскае сіта і цяпер адправіцца, як выказалася Бондарава, «да пацукоў і клапоў».

Яна пагардліва бярэ слова «беларус» у дачыненні ад Абубакара Хаслаханава ў двукоссе, лічачы, што «гэтаму што герб, што сцяг, што гімн наш, дзяржаўны — па барабану было першапачаткова, па ўсёй бачнасці, а цяпер-то ўжо тым больш. Едзе зарабляць, хоць пад сцягам Сурынама».

Хоць гэты ўраджэнец Дагестана прыехаў у Беларусь не нядаўна, а жыве ў ёй з дзяцінства.

Але галоўнае — напрыканцы Бондарава асмелілася жорстка наехаць на Нацыянальны алімпійскі камітэт, які ўзначальвае родны сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар. 

«Пажадаем НАК РБ узмацніць патрыятычна-прапагандысцкую працу ў першую чаргу сярод сябе любімых, каб хоць у кагосьці зарадзілася разуменне таго, што ўсіх еўрагрантаў ад ЦУР не захапаеш. І мілы імі ў народзе не будзеш», — дзёрзка піша Бондарава, канстатуючы «разлажэнне ідэй патрыятызму ў нацыянальным спорце».

Вольга Бондарава ў сваёй прарасійскай і антыбеларускай рыторыцы ўжо не першы раз дазваляе сабе чапляць нават членаў сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Раней яна публічна назвала ягоную нявестку Ганну Лукашэнку (творчы псеўданім Ганна Сялук) «бэчэбэскай і змагаркай», за што пазней мусіла таксама публічна прабачацца, хоць і без належнай павагі.

Каментары10

  • Мх
    26.06.2024
    Калі ўжо гэтую недлёкую на фоне нармальна зачыненых дзвярэй здымуць?
  • Вітольд
    26.06.2024
    Альбо ў Бондаравай сапраўды існуе моцны крамлёўскі дах.
    Альбо дах у гэтай Z-ман'ячцы сарвала канчаткова. І падаецца, што менавіта другое.
    Бо Ганна Сялук - жонка Дзімы Лукашэнкі. Тый ціха піліць грошы з БелАЗу ды атрымлівае адкаты з усіх беларускіх бізнэсаў латарэй і казіно, але ў крывавых справах не заўважаны і імкнецца ў СМІ не свяціцца. І ўсё ж такі Бондаравай давялося выбачацца, хай і без "належнай павагі" да трубадурцы позняга лукашызму.
    А генерал-адмірал Віця Лукашэнка - тут зусім іншая справа. Пад ім АСАМ. Прынамсі крыві мігрантаў на руках АСАМу звыш даху. І наўрадці тамтэйшыя галаварэзы зразумеюць, калі нейкая там дармаедка-кантрабандыстка беспакаранна палошча іхнага фактычнага камандзіра, а тый не адказвае. Бо калі сёння магчыма макаць яго, то заўтра дах можа знікнуць і ў іх.
    Хмары над Бондаравай ўсё ніжэй і ніжэй.
  • Бабка бондарыха
    26.06.2024
    Бауля займись уже чем-нибудь другим под старость.

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць