Грамадства1313

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Блогер Андрэй Павук пазваніў даносчыцы Вользе Бондаравай, каб спытаць яе пра крытыку ў бок Ганны Сялук (пад гэтым псеўданімам піша песні нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка). Размову паказалі ў «Шухер-шоу» на Белсаце.

Павук тэлефануе Бондаравай. Скрын відэа Белсата

Нагадаем, Бондарава нядаўна, пабачыўшы прозвішча Сялук у праграме дзяржаўнага канцэрта разам з іншымі нямілымі ёй артыстамі, назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай. Праўда, хутка выдаліла допіс.

Андрэй Павук у размове з даносчыцай прадставіўся кадэбістам.

— Крыху памыліліся вы там наконт Ганны Сялук, хацелі б вас па тэлефоне папярэдзіць, без ніякай позвы: будзьце ўважлівыя проста, калі ўчыняеце свае ініцыятывы.

— Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі, — апраўдвалася Бондарава.

@nashaniva Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларускаямова #беларусьновости #жывебеларусь ♬ Funny Guy - Parry Music

— Разумееце, усё ж такі чалавек не апошні. Было дзіўна даведацца, што вы не ў курсе нашых найлепшых людзей у рэспубліцы.

— Сур’ёзна, я не ведала. Пра гэта нідзе не пішуць. А я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе за мэту шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую.

Пасля Бондарава, вырашыўшы скарыстацца момантам, захацела звярнуць увагу «кадэбіста» на іншых дзеячаў культуры, якія ёй не падабаюцца.

«Скажыце, калі ласка, а што наконт іншых дзеячаў культуры, якія былі заўважаны ў 2020 годзе? (…) Чаму яны свецяцца? Чаму яны ўдзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах? Чаму іх прозвішчы стаяць побач з прозвішчамі паважаных людзей, кідаючы на іх цень?»

Павук паабяцаў разабрацца.

Каментары13

  • Свабодны чалавек
    02.06.2024
    Нават гэтая .... не слухае яе песенкі)))))))))))))))))) Што ўжо казаць пра нас, звычайных бацькавых сыноў і дачок?
  • Ac..
    02.06.2024
    Я паслухаў.
    Дзьве моцна непрыемныя асобы размаўляюць. Як мне здаецца, касмэтычна адрозныя ў сваіх перакананьнях.
    Толькі што Бондарава магчыма (ня ведаю напэўна) не бюзжэтніца.
  • Жоп
    02.06.2024
    Ac.., ваша Бондарава ніколі і нідзе не працавала.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць