Грамадства

Самы першы замежны самалёт «Белавія» быў прададзены Ірану амаль тры гады таму. Але пацвердзілася гэта толькі зараз

Яшчэ ў лістападзе 2021 года стала вядома, што авіякампанія «Белавія» з аўкцыёну прадала свой самы першы імпартны самалёт — Boeing 737-500 з рэгістрацыйным нумарам EW-250PA, які лётаў на рэйсах авіякампаніі цэлых 17 гадоў, піша Motolkohelp.

Тады самалёт быў прададзены за $1,2 млн, але хто менавіта яго набыў — не паведамлялася.

Па сканчэнні амаль 3-х гадоў атрымалася высветліць і цалкам пацвердзіць, што ў лістападзе 2021 г. EW-250PA быў напрамую прададзены падсанкцыйнай іранскай авіякампаніі Caspian Airlines, а літаральна на мінулым тыдні ён быў афіцыйна прадстаўлены ў іранскіх СМІ, і пачаў лётаць пад новым нумарам і ў новай ліўрэі.

У склад лота таксама ўваходзіла дапаможная сілавая ўстаноўка Model GTCP85-129h і два рухавікі CFM56-3c1, а прадавец адзначаў, што працаздольнасць ДВС, вузлоў і агрэгатаў не правяралася, і што пры інструментальным кантролі, дыягностыцы і разборцы магчыма выяўленне схаваных дэфектаў.

Аўкцыён па продажы самалёта адбыўся 8 лістапада 2021 г. і быў завершаны ўсяго за 12 хвілін перамогай адзінага ўдзельніка, які набыў яго за амаль 3,1 млн. рублёў ($1.264 млн). Імя пакупніка не называлася.

З моманту продажу ў 2021 годзе з самалётам наогул нічога не адбывалася. Наступныя 16 месяцаў ён прастаяў на паркоўцы Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», але ўсё змянілася 26 сакавіка 2023 года. У той дзень борт атрымаў новы рэгістрацыйны нумар — EP-CPF, які стаў сведчыць аб прыналежнасці да іранскай авіякампаніі Caspian Airlines.

26 сакавіка ў 15:11 самалёт узляцеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Ён прызямліўся ў Іране 26 сакавіка 2023 года ў 19:48 паводле менскага часу ў аэрапорце для ўнутраных рэйсаў ВПС Ірана і ўрадавых бартоў гэтай краіны — Tehran Mehrabad. 

21 жніўня 2024 года самалёт атрымлівае новы рэгістрацыйны нумар — EP-KPC, які зноў паказвае на прыналежнасць да іранскай авіякампаніі Caspian Airlines.

На наступны дзень у іранскіх СМІ выходзіць навіна аб тым, што праз 18 месяцаў пасля прыбыцця ў краіну, «Каспійскія авіялініі» ўводзяць у строй Boeing B737-500 (рэг. нумар EP-KPC) і публікуюць першую фатаграфію самалёта ў новай ліўрэі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю2

Сёння раніцай у Гомелі быў зафіксаваны пажар

У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў2

«Усе шукаюць варыянты перастроіцца». Што робяць беларускія прадаўцы пасля пажараў на складах Wildberries4

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал34

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць