Грамадства

На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі завярнулі рэкордную колькасць нелегальных мігрантаў

Доўгі час мігрантаў на мяжы амаль не было. 

У мінулыя суткі літоўскія памежнікі завярнулі на беларускай мяжы рэкордную колькасць нелегальных мігрантаў — 48 чалавек. Выявіць іх дапамог верталёт памежнікаў, піша Delfi.

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ), з кастрычніка 2023 года гэта рэкордная колькасць завернутых мігрантаў — тады іх было 54 чалавекі.

Мігранты падзяліліся на гурты ад 4 да 12 чалавек, у некаторых з іх былі нажніцы для разразання канцэрціны.

Замежнікі прадставіліся грамадзянамі Афганістана, дакументаў пры іх не было, дапамогі ў літоўскіх памежнікаў яны не прасілі, паведамляе САДМ. «Яны распавялі, што беларускія памежнікі нібыта іх везлі і забралі дакументы», — дадалі ў Службе.

Сёлета літоўскія пагранічнікі папярэдзілі пранікненне 72 нелегальных мігрантаў у Літву з Беларусі.

Некаторы час, прыблізна каля 20 дзён, літоўскія памежныя службы не фіксавалі спробаў нелегальных мігрантаў трапіць у Літву.

У 2024 годзе літоўцы не ўпусцілі 1002 нелегальных мігранта з Беларусі. У 2023 годзе — 2643. У 2022 годзе літоўскія памежнікі завярнулі 11 211 мігрантаў з Беларусі, якія спрабавалі незаконна патрапіць на тэрыторыю Літвы.

Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу, справакаванага беларускім рэжымам, літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 23034 імігрантаў, якія спрабавалі зрабіць гэта нелегальна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць