Грамадства1111

Лукашэнка на нарадзе пра кіно: Без вас мы можам абысціся. Вас няма

На сённяшняй нарадзе з кінематаграфістамі Лукашэнка з імі асабліва не цырымоніўся і сказаў ім «шчыра тое, што мог бы не сказаць селянам ці рабочаму каля станка».

Скрыншот з відэа

Лукашэнка, падняўшы віцэ-прэм'ерку Наталлю Пяткевіч, даў ёй даручэнне праверыць усе культурныя ўстановы, на многіх з якіх, маўляў, сітуацыя не лепшая чым на кінастудыі, бо «ўсюды сядзяць рыначнікі, жуллё», а трэба глядзець, каб «усюды былі людзі сумленныя». 

Пасля таго ён адмыслова падкрэсліў, што ад культурнікаў патрэбны найперш вынік: «Будзе праца, будзе вынік — вы крыўдаваць не будзеце. Не будзе выніку — не будзе нічога».

А пасля таго звярнуўся да прысутных на нарадзе кінематаграфістаў:

«Паслухайце, я гэта шчыра кажу, што мог бы не сказаць сялянам ці рабочаму каля станка. Але вы прабачце, але я скажу зараз фразу, з чаго мы зыходзім: ну, без вас мы можам абысціся. Таму я шчыра кажу: так-так, не-не. Усё адно вас няма, разумееце? Мы нічога не губляем, дзяржава. Вас няма. Каб было што губляць, то, вядома, тут за кожнае слова адказваў бы. А што губляем мы? У мяне выхаду іншага няма: альбо — альбо».

Таму, паводле слоў Лукашэнкі, калі выніку не будзе — тады стаўленне будзе «жэстачайшае». Калі выніку кінематаграфісты не дадуць — Лукашэнка паабяцаў успрымаць гэта як падман сябе, з адпаведнымі вынікамі. Калі ж так і будзе, то

«знойдзем трох рэжысёраў, спакойна пачнем выбудоўваць, на працягу двух-трох гадоў мы нешта атрымаем, ачысціўшыся ад усяго». 

Сам Лукашэнка гэтага, маўляў, не хоча, таму прапанаваў не даводзіць сітуацыю да абсурду. 

Каментары11

  • балбэтэ
    10.06.2025
    А для меня правительства нет. Без него обхожусь.
  • Анри
    10.06.2025
    Плюет в лица просто и с усмешкой. Не будет с тобой ничего. Ни одна отрасль не работает с прибылью. Везде твои безмозглые советикусы с пустой головой или политруки.
  • Барадзед
    10.06.2025
    Мирон, колхоз интертейнмент должен быть, тогда все будет. Или нет? Ничего у них не получится, ни на что это Лукашенко не годится, угробит кино как амкодор угробили.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць