Грамадства1212

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Днямі стала вядома пра смерць на вайне ва Украіне былога дырэктара двух аршанскіх заводаў Уладзіміра Троіцкага. Да таго, як далучыцца да расійскай арміі, ён паспеў адбыць пакаранне па эканамічным артыкуле ў калоніі, дзе пазнаёміўся з бізнэсменам Аляксандрам Кныровічам. Апошні расказаў «Нашай Ніве» пра тое, якім чалавекам быў Троіцкі і чаму мог абраць такі шлях. 

Уладзімір Троіцкі. Фота: Onliner

Аляксандр Кныровіч кажа, што пазнаёміўся з Уладзімірам Троіцкім у 2018 годзе, калі яны абодва знаходзіліся ў віцебскай калоніі.

Троіцкага тады асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці — па справе аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры будаўніцтве аэрадрома ў 2011-2013 гадах.

У калоніі Троіцкі часта ўдзельнічаў у гульнях «Што? Дзе? Калі?», якія Кныровіч арганізоўваў разам з яшчэ адным асуджаным. Былога дырэктара заводаў ён згадвае як жыццярадаснага і інтэлігентнага чалавека.

«Праявіў сябе як чалавек высокага інтэлекту. Калі кажуць пра добрую савецкую адукацыю, маюць на ўвазе такіх людзей», — згадвае ён.

Але па адной тэме зняволеныя нямала сварыліся: Троіцкі быў прыхільнікам рускага міру. 

«Я не мог зразумець, як у адным чалавеку можа спалучацца дастаткова сур’ёзны ўзровень адукацыі і такі погляд на свет. Але тым не менш ён спалучаўся. Ён чытаў расійскія газеты і часопісы ў калоніі. Пасля некалькіх сур’ёзных спрэчак мы вырашылі, што гэтыя тэмы з ім абмяркоўваць не будзем, каб не пачынаць непатрэбны канфлікт», — распавядае Кныровіч.

Троіцкага не адпусцілі па сканчэнні тэрміну. Незадоўга да меркаванага вызвалення далі ход другой крымінальнай справы супраць дырэктара заводаў.

«Ён на маіх вачах выйшаў з клуба, атрымаўшы гэту паперку (пра другую крымінальную справу — НН.), — абсалютна шэрага колеру чалавек. Адвезлі яго з калоніі ў СІЗА на яшчэ адзін суд. Як я памятаю, яму дадалі тры гады за другую справу. Даседжваў у калоніі ў Бабруйску», — распавядае Кныровіч.

Троіцкі выйшаў з калоніі ў студзені 2023 года, пачаў шукаць сабе працу. Але ў Оршы для яго нічога не было, удакладняе Аляксандр па інфармацыі ад іх агульных знаёмых.

У нейкі час ён сказаў блізкім, што «едзе ў Сібір зарабляць грошы». З’ехаў — і сапраўды дасылаў сродкі сям’і. А потым перастаў. Праз нейкі час знаёмыя высветлілі, што ён загінуў за Расію.

«Я ўпэўнены, што калі б у яго была нармальная праца, то ніякіх шансаў на тое, каб ён паехаў на вайну, не было б. Гэта было ад адчаю, ад немагчымасці забяспечыць сябе і сям’ю. Я бачыў шмат розных людзей у калоніі. Наконт некаторых сказаў бы, што яны гатовы пайсці забіваць кагосьці. Але гэта быў абсалютна не такі чалавек», — кажа Кныровіч.

Да Троіцкага было паважлівае стаўленне сярод зняволеных, ён ніколі не выклікаў праблем.

«Для мяне гэта вельмі трагічная гісторыя. Калі стасаваўся з ім у калоніі, разумеў яго любоў да рускага свету і Пуціна, не меў адчування, што гэты чалавек хоча кагосьці забіць і сам асабіста ўсталяваць расійскі сцяг у Кіеве».

Паводле інфармацыі ўкраінскага праекта «Хачу жыць», 1 верасня 2023 года Уладзімір Троіцкі падпісаў кантракт з расійскай арміяй, а ўжо 5 лістапада 2023 года загінуў.

Каментары12

  • Ад Мацьвея 7:1
    08.07.2025
    Чырвоны дырэктар, Не судзіце, каб вас не судзілі.
  • Maili
    08.07.2025
    Ах, які цудоўцны чалавек, калі не знайшлося працы з высокім заробкам, адразу вырашыў паехаць пазабіваць кагосьці.
  • политзек
    08.07.2025
    "человек высокого интеллекта" НИКОГДА не пойдет убивать людей и не поедет "зарабатывать" в фашистское государство.
    надеюсь, что ОНО не успело никого убить.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць