Грамадства1111

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года

« Я думаў, што ўсё, зараз уварвуцца нас вызваляць», — згадаў ён у эфіры «Белсата».

Сяргей Ціханоўскі Сергей Тихановский Sergei Tikhanovsky
Сяргей Ціханоўскі. Скрын відэа: belsat_news / YouTube

9 жніўня 2020 года Сяргей Ціханоўскі знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

«Памятаю, у 9 вечара быў адбой. І трохі пазней, бліжэй да 11-ці [сталі чутны] крыкі нейкія, узрывы. Людзі за дзвярыма. Міліцыянеры. Чуў іх размовы. Ім выдалі зброю. То-бок, чалавек стаяў з пісталетам каля маёй камеры. Не ведаю, супала так ці не, што ён каля маёй камеры стаяў. Яны былі вельмі напужаныя», —

згадаў Сяргей Ціханоўскі падзеі пяцігадовай даўніны ў эфіры тэлеканала «Белсат».

Па словах былога палітвязня, у той вечар ён чуў размову канваіраў, якая дала яму надзею на вызваленне:

«Дзяўчына-канваір пыталася: «А што здарылася?» Гавораць: «Прарвалі». «А што прарвалі? Дзе прарвалі?». «Усюды». Я думаў, што ўсё, зараз уварвуцца нас вызваляць».

Ціханоўскі адзначае, што прыкладна да гадзіны ночы «ўсё цалкам супакоілася» і канваірам па рацыі сказалі здаць пісталеты.

Пра выезд жонкі, па словах Сяргея, ён даведаўся ад сваіх адвакатаў.

«Мне расказалі, што і як адбылося. Што Святлана пайшла падаваць скаргу ў ЦВК разам з адвакатам, па-мойму, з [Максімам] Знакам. І ўсё. Яна з гэтага ЦВК ужо не вярнулася. Яе чакалі журналісты. З іншага ўваходу [яе] некуды выкінулі і ўсё».

Што тычыцца Андрэя Паўлючэнкі, які перадаў грошы Святлане, то Ціханоўскі згадвае, што прыняў яго за сумнавядомага палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку:

«Я Лукашэнку ў СІЗА КДБ кажу: «І вы што, гэтую поскудзь Паўлічэнка адправілі да маёй жонкі?» А Лукашэнка, ведаеце, што сказаў? «Не, гэта іншы». Ён таксама разумее, пра што гаворка…»

Каментары11

  • Імя
    07.08.2025
    Казаў, што палітыкай раней не цікавіўся. А Паўлічэнку ведае.
    І на Плошчы 2010 быў, там быў, дзе Некляеў. Але, потым у Крым - норм, бо не цікавіўся. Дзіўна неяк
  • што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года
    08.08.2025
    Нічога
  • Вот іменна
    08.08.2025
    Думай галавой!, а не пішы фігню. Яе б закапалі ці пакалечылі. Усіх разагналі. Мірны пратэст не атрымаўся, а браць зброю ніхто не збіраўся.

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем1

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем1

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць