Грамадства2222

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі

Сяргей Ціханоўскі ў эфіры тэлеканала «Белсат» адказаў на пытанні адносна грошай, якія ўлады Беларусі далі ягонай жонцы Святлане перад тым, як вывезці яе з Беларусі. Упершыню пра гэтыя грошы ў 2020 годзе казаў сам Аляксандр Лукашэнка.

Сяргей Ціханоўскі і Святлана Ціханоўская на мітынгу ў Вільні 28 чэрвеня 2025 года

«Я так зразумеў, што для яе гэта сур’ёзная траўма ўсё, што адбылося ў той дзень. Яна са мной нават пра гэта не гаварыла. Але я спытаў у яе, Лукашэнка мне казаў пра грошы нейкія. Я ў першыя дні адразу задаў ёй гэтае пытанне: а чаму ты іх не траціш? Яна сказала: «Я хачу прыехаць, вярнуцца і ў твар яму гэтыя грошы кінуць», — перадаў Сяргей Ціханоўскі словы сваёй жонкі.

Ціханоўскі адзначыў, што перадача грошай Святлане Ціханоўскай паводле беларускага заканадаўства мае расцэньвацца як фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці», але ніхто ў Беларусі гэтага не расследуе, хоць людзей за самыя дробныя данаты судзяць.

Ціханоўскі назваў таксама смешнымі заявы пра тое, што Павел Латушка нібыта хацеў падпаліць будынак з дэмакратычнымі сіламі. На яго думку, палітыка проста прызначылі «казлом адпушчэння».

Каментары22

  • іван
    07.08.2025
    але ж гэта яшчэ і мытнае правапарушэнне - правоз валюты праз мяжу Літвы звыш нарматыва! І што з гэтым рабіць?
  • Тоцкі
    07.08.2025
    трэ разагнаць хеу́ру
  • Butgudaim
    07.08.2025
    А, можно без Сярожы? За Свету голосовали. За Серёжу- Не!

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць