Грамадства2222

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту

Былы актывіст Маладога Фронту і экс-палітвязень з Беларусі Арцём Дубскі, якога ў 2009 годзе арганізацыя Amnesty International прызнала вязнем сумлення ў межах «Працэсу 14-ці», страціў міжнародную абарону ў Польшчы. Яму таксама адмянілі дазвол на пастаяннае жыхарства і абавязалі пакінуць краіну. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, даведаўся Most.

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі атрымаў абарону ў Польшчы ў 2011 годзе, жыў у Шчэціне і Варшаве. Аднак, нягледзячы на статус, неаднаразова наведваў Беларусь і Расію. У 2022 годзе яго затрымлівалі ў Асіповічах, у тым жа годзе ён пераехаў у Расію. У 2025-м яго там затрымалі — у Варонежы пасля канфлікту ў пункце выдачы заказаў. Засвяціўся ён таксама ў прапагандысцкіх матэрыялах беларускага рэжыму.

У Польшчы ў Дубскага таксама былі праблемы з законам: яго судзілі за абразлівыя выказванні супраць украінцаў і прысудзілі да абмежавання волі з грамадскімі працамі. У красавіку 2025 года яго затрымалі на памежным пераходзе ў Тарэспалі за невыкананне рашэння суда.

Пазбаўленне міжнароднай абароны адбылося яшчэ ў жніўні 2024 года — паводле запыту кіраўніка Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы.

Каментары22

  • Барадзед
    03.09.2025
    В полк Калиновского его не возьмут. Может в Испанию?
  • Ну-ну
    03.09.2025
    Добрая навіна. Значыць, можна спадзявацца, што ў польскіх чыноўнікаў будзе больш часу каб узяцца за прыхільнікаў зямы, якія тут у камэнтарах пэрыядычна заклікаюць да зьняцьця санкцыяў, нават з лукашысцкага ВПК.
  • Ну-ну
    03.09.2025
    Gorliwy Litwin, вітаю рашэньне польскіх уладаў. Але Вашэць таксама хай зарана ня радуецца, бо ў Systemie informatycznym Schengen таксама неўзабаве могуць апынуцца дадзеныя пра чалавека, у якога і цёплыя адносіны з Грыгорыем Іофэ, і цёплыя выказваньні пра лукашоначку ў біяграфіі. Не хвалюйцеся. Бязьвізавы пашпарт не дапаможа, іх таксама нармальна ўносяць у SIS.

Цяпер чытаюць

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр мадэльер Джорджа Армані1

Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»11

Беларус, які ўдзельнічаў у дыверсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Украіне. І вось чаму

Польскі правы экстрэміст закахаўся ў транс-мадэль і выйшаў з партыі12

Міларад Додзік прыгразіў абвясціць незалежнасць Рэспублікі Сербскай

Пацукі вучаць нас жыць, а Гайко — дыялогу34

Гандаль у Беларусі адаптуюць да нормаў маралі. Нагодай сталі скандальныя сушы з Расіі6

Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне

Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць