Грамадства66

Гандаль у Беларусі адаптуюць да нормаў маралі. Нагодай сталі скандальныя сушы з Расіі

У Беларусі хочуць паставіць заслону для кампаній або прадукцыі, нэймінг якой «супярэчыць нормам грамадскай маралі». Гэты заканадаўчы прабел спрабавалі выправіць ужо даўно. Працэс паскорыўся пасля прыходу ў Беларусь расійскай сеткі «Ёбідоёбі», піша Office life.

Фото: Instagram yobidoyobi.minsk

Некалькі месяцаў таму ў шэрагу вялікіх гарадоў краіны адкрылася дастаўка сушы і ролаў ад гэтай кампаніі. Праўда, беларускіх франчайзі адразу ж прымусілі змяніць брэнд. Таму ў Беларусі з’явіліся «Ё сушы і ролы». Аднак у адрасах інтэрнэт‑рэсурсаў і ў беларускім меню застаўся фірмовы неймінг ад расійскай сеткі. Так, напрыклад, прапануюцца сэты «Мамкiн пястун», «Сытая пыска», «Сю Кі», «Ма Сік» і г.д.

Гэта не падабаецца рэгулятарам. На іх думку, дзеянні суб’ектаў гаспадарання ў гэтых выпадках «накіраваны на прыцягненне ўвагі спажыўцоў за кошт правакацыі, але ствараюць сацыяльную напружанасць, выклікаюць у грамадзян негатыўныя эмоцыі, што таксама негатыўна ўплывае на імідж прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання і падрывае давер да працы галіны ў цэлым».

Але дзяржаўныя органы з гэтым нічога не могуць зрабіць у сувязі з нерэгуляванасцю гэтага пытання на заканадаўчым узроўні. У свой час у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю разглядалі пытанне этычнасці нэймінгу аднаго з аб’ектаў эвўфемізмам, калі ненарматыўная лексіка вуалюецца пад фантазійным словам, аднак абразлівы сэнс пры гэтым не губляецца. Размяшчэнне шыльдаў з такім найменнем спынялі толькі на падставе заканадаўства аб рэкламе, паколькі выкарыстанне «амаральных» слоў на шыльдах (г.зн. на сродках вонкавай рэкламы) было прызнана неэтычным. Але ў цэлым такі неймінг мог захоўвацца (напрыклад, унутры аб’екта або на сайце як абавязковая інфармацыя) і для забароны не было прававых падстаў. Цяпер, відаць, яны з’явяцца.

Каментары6

  • .
    04.09.2025
    Повад для рэгулявання (расейскі трэш) нібыта слушны, але ўвогуле гэта працяг руху ў таталітарнае рэгуляванне ўсяго.
  • Барадзед
    04.09.2025
    Сексшопы закроют? Как же мы будем без аморальных товаров?
  • Якуб
    04.09.2025
    людзі мусяць галасаваць рублём. я б напрыклад такой назвай не купіў, калі такіх людзей будзе больш, фірма сама зразумее што назву трэба мяняць. Але людзі купляюць - маем што маем, праблема у выхаванні

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць