Грамадства77

Латушка запэўнівае, што інфармацыя пра ўзлом яго пошты — фэйк. Але доступ да скрыняў мела зніклая Мельнікава

Беларускія прапагандысты распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што хакеры нібыта ўзламалі паштовую скрыню Паўла Латушкі і завалодалі персанальнымі данымі людзей, якія да яго звярталіся. Ананімныя акаўнты даслалі «паролі» ад гэтай пошты і ў «Нашу Ніву» — але гэтыя паролі неактульныя.

Інфармацыю пра «ўзлом» падхапіла і расійская «Сота», фінансуемая апазіцыйным расійска-ізраільскім мільярдэрам Леанідам Неўзліным. Фота: t.me/sotaproject

Сцвярджаецца, што хакерам нібыта ўдалося атрымаць паролі ад трох электронных скрыняў Паўла Латушкі і яго Народнага крызіснага ўпраўлення.

У якасці доказу прыводзіцца скрыншот ліста, які быў дасланы на мэйл НАУ ў пачатку ліпеня 2025 года.

Скрыншот ліста, які нібыта быў зроблены ў акаўнце НАУ

Беларускія прапагандысты, а таксама канспіролагі кшталту блогера Віталя «Віруса» Кандраценкі запэўніваюць, што ўзлом адбыўся каля паўгода таму, і хакеры, маўляў, маглі сачыць за поштай Латушкі ўсе гэтыя месяцы. Пацверджання гэтаму пакуль няма.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне адрэагавала на гэтыя сцвярджэнні і заявіла, што ўзлому не было, а сістэма бяспекі НАУ не фіксавала нічога падобнага.

Як сцвярджае НАУ, інфармацыя пра атрыманне пароляў да трох акаўнтаў, звязаных з НАУ і асабіста Латушкам, не з’яўляецца актуальнай. Раней гэтыя паролі сапраўды былі актуальнымі, але сістэмы бяспекі і доступу ў іх пастаянна маніторацца.

Зніклая спікерка Каардынацыйнай рады і супрацоўніца НАУ Анжаліка Мельнікава насамрэч мела доступ да названых акаўнтаў, аднак распаўсюджаны скрыншот ліста, які нібыта зроблены ў адным з гэтых акаўнтаў, не мае да іх дачынення.

Каманда НАУ сцвярджае: ліст аналагічнага зместу сапраўды прыйшоў на пошту [email protected] 4 ліпеня 2023 года, але ёсць істотныя адрозненні са скрыншотам. Да таго ж у арыгінале ліст меў прымацаваны файл, якога няма на скрыншоце.

На скрыншоце ў правым верхнім кутку пусты аватар, што не адпавядае айдэнтыцы аватараў НАУ ў працоўных акаўнтах. Да таго ж адсутнічае маркер «Знешнія атрымальнікі», які аўтаматычна паказваецца на ўсіх ліставаннях са знешнімі кантактамі.

Розныя аватаркі адпраўніка і замазаная колькасць уваходных паведамленняў і чарнавікоў на скрыншоце таксама, як сцвярджаецца, сведчаць пра яго несапраўднасць.

Такім чынам, візуальны аналіз пацвярджае, што скрыншот не з’яўляецца доказам доступу да акаўнтаў НАУ. На гэты момант можна сцвярджаць, што пабочныя асобы не маюць доступу да акаўнтаў НАУ, распаўсюджаная інфармацыя пра ўзлом — фальшывая, а скрыншот — сфабрыкаваны, сцвярджаюць у НАУ.

Разам з тым застаецца невядомым, ці доступ да акаўнтаў, які мела зніклая Анжаліка Мельнікава, атрымлівалі і беларускія спецслужбы.

Каментары7

  • Poul Poulsen
    04.09.2025
    Пау́лік 😂 сыдзі у́ адстау́ку , тая адвакатка цябе зруйнуе у́ судзе 😂
  • Pixi
    04.09.2025
    Выгяладае так, што хайп і прагляды апошнім часам перамагаюць здаровы сэнс у незалежных СМІ Беларусі. Зразумела - жыць трэба, але ж неўзлінская сота нешта ўкідвае і адразу гэта на ўсіх беларускіх рэсурсах...Пры чым абсалютна дзіўным чынам гэта супадае са ўсімі апошнімі накідамі. І выбудоўваецца такі ланцужок, нібы гэта не рэжым вядзе змаганьне супраць такіх, як Павал, а ён у нечым вінаваты.
  • .
    04.09.2025
    1. "Знешні" аватар для [email protected] зараз такі, як на скрыншоце: піктаграма чалавечка. У Google Workspace сапраўды можа быць іншы "ўнутраны" аватар, які паставіў адміністратар.
    2. Заўвага пра маркер "знешніх атрымальнікаў" таксама слушная, і пра гэтую асаблівасць Workspace маглі забыць тыя, хто падрабіў скрыншот.
    3. У карыстальніка "Иван Страшкевич" зараз іншы аватар: панэль аўто. Скрыншот мог быць зроблены або падроблены раней.
    4. Замазалі колькасць пісьмаў, каб нельга было зразумець, калі зроблены скрыншот, або абвергнуць, у выпадку, калі ён падроблены.
    5. Можна запытаць у "Вясны" ([email protected] - іншы адрасат пісьма), ці атрымлівалі яны ў гэтую дату менавіта такое пісьмо і ці быў там прыкладзены файл.
    6. Навіна nash-dom.info, спасылка на якую ў тэксце пісьма, была напісана Карач 2023.07.03, за дзень да пісьма ў 2023-м, але не ў 2025-м годзе. Вось гэта быў зусім тупы пракол.

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры13

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры13

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць