Грамадства

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

Махляры пачалі актыўна выкарыстоўваць у сваіх схемах шкоднасную праграму Phantom Card. Яна крадзе даныя банкаўскіх карт і іншую асабістую інфармацыю. Звычайна траян трапляе ў смартфоны праз падробленыя праграмы ці спасылкі з фішынгавых паведамленняў.

Фота ілюстрацыйнае

Схема выглядае так: зламыснікі тэлефануюць, прадстаўляюцца супрацоўнікамі Нацбанка ці сілавых структур і настойліва просяць усталяваць «службовы» дадатак для праверкі карткі. Спасылку на загрузку яны дасылаюць самі.

Пасля ўстаноўкі махляры патрабуюць прыкласці картку да тэлефона. У гэты момант праграма счытвае даныя з чыпа карткі і перадае іх ашуканцам. У выніку яны могуць здымаць грошы ў банкаматах без удзелу ахвяры.

Абараніцца ад гэтага рэкамендуецца наступным чынам:

  • Не размаўляйце з незнаёмцамі ў месенджарах, нават калі яны называюцца супрацоўнікамі банкаў або дзяржаўных структур.
  • Не пераходзьце па спасылках з SMS і паведамленняў.
  • Не ўсталёўвайце праграмы з выпадковых крыніц — карыстайцеся толькі афіцыйнымі крамамі, як Google Play, і чытайце водгукі.
  • Калі вам прыходзіць спасылка «ад банка» для ўсталявання або абнаўлення праграму — патэлефануйце на гарачую лінію банка і праверце інфармацыю.
  • Калі ёсць падазрэнне, што картка скампраметаваная, адразу заблакуйце яе праз мабільны дадатак або патэлефанаваўшы ў банк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць