Грамадства77

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, якім кіруе Павел Латушка, у сувязі з публікацыяй дэлегаткай Каардынацыйнай рады Вольгай Карпушонак новага відэа выдала заяву, назваўшы гэта «мэтанакіраванай спецыяльнай інфармацыйнай аперацыяй КДБ Беларусі, накіраванай на дыскрэдытацыю кіраўніка НАУ Паўла Латушкі».

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Можам выказаць здагадку, што гэта відэа запісана загадзя, паколькі яно не ўтрымлівае ніводнага факту, ніводнага доказу і не адказвае ні на адзін наш контраргумент», — заяўляюць паплечнікі Паўла Латушкі.

Таксама ніякіх фактаў і доказаў жанчына, як сцвярджаецца не прыводзіць, калі гаворыць пра ціск з боку ўладаў Польшчы і Украіны, а таксама з боку незалежных СМІ і некаторых калегаў, але і ў гэтым выпадку не прыводзіць ніякіх фактаў і доказаў. Пры гэтым вельмі цікава даведацца, «якія СМІ з пункту гледжання Вольгі Карпушонак з'яўляюцца «па-сапраўднаму незалежнымі».

«Сцвярджэнне Вольгі Карпушонак «вы забываліся пра сваю бяспеку» сведчыць пра тое, што яе сапраўды варта было баяцца. Таму ёй і было прапанавана прайсці паліграф, пасля чаго яна спыніла сваё валанцёрства ў НАУ», — адказвае НАУ на пагрозы Карпушонак.

А напрыканцы канстатуе:

«Вушы рэжыму тырчаць за кожным тэзісам Вольгі Карпушонак. Усё гэта — працяг гісторыі пра «падпальшчыка» — такое ж пошлае і дурное».

Каментары7

  • Жвір
    01.09.2025
    Як вы дапусьцілі абкласьці сябе пошлымі й дурнымі ? Вы што, з вуліцы іх набіралі ? Чаму спачатку пачалі супрацоўнічаць, а потым, праз час, узгадалі пра паліграф, калі яны ўжо й да грошаў доступ займелі, і да інфармацыі ?

    [Зрэдагавана]
  • Проста жыхар
    02.09.2025
    Вядома, што "сапраўды незалежныя смі" паводле гэбнюкоў — гэта бт і сб. Канешне, ёсць яшчэ ант і стб, але яны залежаць ад маркава і азаронка адпаведна.
  • чутно
    02.09.2025
    Жвір , так і ёсць - набралі з вуліцы. Пад іншым артыкулам нехта выклаў спасылку як гэты карпушрнак прама ў Фэйсбуку сракай круціць.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць