Вайна33

Амерыканскі шатдаўн паралізаваў пастаўкі зброі: пад пагрозай і дапамога Украіне

Праз працяглае прыпыненне працы федэральнага ўрада ЗША прыпынілі пастаўкі ўзбраення сваім саюзнікам у НАТА. Замарожаныя кантракты на пастаўку зброі агульным коштам больш за 5 мільярдаў долараў, якая магла быць перанакіраваная ва Украіну.

Фота: Libkos / AP

Пра гэта піша амерыканскае выданне Axios са спасылкай на Дзярждэпартамент ЗША.

Паводле даных журналістаў, пад замарозку трапілі кантракты на агульную суму больш за 5 мільярдаў долараў. Гэта ў тым ліку ракеты AMRAAM, сістэмы супрацьпаветранай абароны Aegis і рэактыўныя ўстаноўкі HIMARS, прызначаныя для Даніі, Харватыі і Польшчы.

Axios адзначае, што канчатковыя атрымальнікі гэтай зброі дакладна невядомыя. Аднак, з улікам дзейнай схемы падтрымкі Украіны, калі краіны НАТА закупаюць амерыканскія ўзбраенні і перадаюць іх Кіеву, затрымка можа непасрэдна паўплываць на ўкраінскую армію.

Шатдаўн у ЗША пачаўся 1 кастрычніка 2025 года, калі Кангрэс не здолеў узгадніць новы федэральны бюджэт. Гэта прывяло да частковага спынення працы дзяржаўных ведамстваў, у тым ліку Дзярждэпартамента, які адказвае за выдачу ліцэнзій на экспарт зброі.

Паколькі без гэтых дазволаў любыя пастаўкі немагчымыя, экспарт амерыканскага ўзбраення быў фактычна паралізаваны. Шатдаўн доўжыцца ўжо больш за 40 дзён, стаўшы самым працяглым у гісторыі краіны.

Каментары3

  • Dr.Pepper
    09.11.2025
    І ніхто ж не вінаваты
  • :(
    09.11.2025
    Все из-за демократов.
  • Ясь
    09.11.2025
    Дешёвая попытка давить на демократов. Трамп останавливал поставки и разведданные просто так на несколько месяцев. Из-за этого потеряли плацдарм в Курской области. И заметьте никаких шатдаунов. А для поставок оружия изготовление которых длится годами месяц это вообще ничего.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным3

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць