Меркаванні1515

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт

Стваральнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павел Казанэцкі мяркуе, што Лукашэнка страціў сваю суб’ектнасць і пакуль так, то і палітыка датычна яго мусіць быць адпаведнай.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

«Наш уплыў на ўсходнюю палітыку наогул, але перш за ўсё, вядома, на Беларусь на самой справе цяпер нулявы», — заявіў Павел Казанэцкі, польскі эксперт па Беларусі з вялікім стажам працы, у падкасце «Raport Międzynarodowy» на Onet Audio.

Па словах эксперта, закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі. На яго погляд, больш эфектыўна на рэжым можа паўплываць Кітай:

«Закрыццё мяжы таксама не метад уплыву. Гэта, вядома, нейкі метад уплыву, але мы павінны ўсведамляць, што мы дакладна не ў стане ўплываць на палітычныя змены ў гэтай краіне, мы не ў стане на самой справе будаваць нейкае доўгатэрміновае ўздзеянне.

Мы хутчэй рэагуем на падзеі ў гэтай краіне, чым уплываем на іх. Адзіны спосаб паўплываць — гэта праз размовы з тымі ж кітайцамі, што, напэўна, крыху спрацавала апошнім часам».

Адзінае, што застаецца ў магчымасцях Польшчы, гэта «сімвалічная» падтрымка беларускай апазіцыі.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, ліпень 2024 года. Фота: Прэс-служба Офіса Ціханоўскай 

Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што Расія дзейнічае значна шырэй:

«Расіяне ў Беларусі сваю, можа не апазіцыю, але свае рухі ствараюць, свае актывы маюць. Перш за ўсё расіяне ў Беларусі стварылі вялікую сетку так званых «рускіх дамоў». Гэта сетка, якая ўздзейнічае на грамадства, якая фінансуе няўрадавыя арганізацыі, прарасійскія.

І гэта таксама спосаб уздзеяння на самога Лукашэнку, амаль што знізу, праз тую частку грамадства, якая больш прарасійская і для якой Пуцін большы аўтарытэт, чым Лукашэнка».

Змены ў Беларусі магчымыя толькі пасля змен у Расіі?

Аналізуючы магчымыя змены, эксперт адзначае, што перамены ў Беларусі пачнуцца з Расіі:

«Усё, што адбываецца на ўсходзе, не вечнае. І мы хутчэй дажываем зараз да нейкіх вялікіх перамен, змен, якія пачнуцца з Расіі. (…) Безумоўна, у Беларусі, калі пачнуцца змены ў Расіі, яны таксама пачнуцца і ў гэтай краіне. (…) Калі Уладзімір Пуцін у адзін цудоўны дзень адправіцца ў другое вымярэнне, то тады можа штосьці змяніцца, то стабільнасць Лукашэнкі будзе падарваная».

Пры гэтым ён прагназуе, што гэтыя перамены будуць унутрырэжымнымі і хутчэй таталітарнымі:

«Я думаю, што перамены пачнуцца ўнутры самога рэжыму. Гэта значыць, што прыйдуць тыя, хто ёсць яго часткай, а значыць, гэта дакладна не будуць дэмакратычныя перамены».

На думку Казанэцкага, рэжымы Лукашэнкі і Пуціна з’яўляюцца персанальнымі, і адыход моцных лідараў прывядзе да нестабільнасці:

«Ужо не будзе людзей з такім аўтарытэтам, як у Пуціна, і не будзе такой асобы, як Лукашэнка. <…> Мне здаецца, што яны не ў стане пераўтварыцца ў новую сістэму без такога палітычнага лідара».

Павел Казанэцкі. Скрын відэа: onet / YouTube

На думку Казанэцкага, Польшча павінна быць паслядоўнай:

«Калі мы на працягу многіх гадоў імкнуліся падтрымліваць прадэмакратычныя сілы ў Беларусі, нягледзячы на ​​розныя спробы камунікацыі з Лукашэнкам, эканамічнага супрацоўніцтва, то мы ўсё ж такі павінны падтрымліваць гэтую апазіцыю. (…) А для такіх людзей, як, напрыклад, спадар Латушка, зняцце аховы і шапкі польскіх службаў, якія гарантуюць у гэты момант бяспеку, у тым ліку, спадара Латушкі, ну, азначала б, насамрэч, смяротны прысуд».

Казанэцкі падкрэслівае, што «беларускія спецслужбы, як і расійскія спецслужбы, увесь час актыўна дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы». А 2020 год «быў не толькі выгнаннем апазіцыі з краіны, з Беларусі, але і такім жа выгнаннем велізарнай хвалі шпіёнаў».

На думку Казанэцкага, Літва да вайны ва Украіне мела іншы, больш прагматычны падыход да Мінска, у параўнанні з польскай палітыкай ціску:

«Літоўцы мелі трохі іншы падыход да Беларусі аж да моманту пачатку вайны ва Украіне. […] А літоўцы заўсёды рабілі бізнэс з Лукашэнкам. Так, яны ў асобныя моманты падтрымлівалі апазіцыю, напрыклад, калі кандыдатам быў Мілінкевіч, але ў цэлым — заўсёды былі за вядзенне бізнэсу з Лукашэнкам».

Паводле яго, гэта змянілася толькі пасля пачатку вайны:

«Пасля ўварвання ва Украіну Літва і мы апынуліся перад выбарам паміж жыццём і смерцю. Літоўцы прыйшлі да высновы, што ўжо няма з кім размаўляць. І я таксама — я шмат гадоў казаў: «Размаўляць з Лукашэнкам», а цяпер не бачу ў гэтым сэнсу».

Казанэцкі лічыць, што Лукашэнка страціў сваю суб’ектнасць:

«Літоўцы ўжо трактуюць Беларусь як частку Расійскай Федэрацыі ў вайсковым сэнсе. Ён страціў суб’ектнасць. І цяпер нават цяжка думаць пра нейкія размовы. Усе гэтыя гешэфты, каб экспарт ішоў праз іх порт, ужо малазначныя. Гэта дробязь».

Чаму ж тады з Лукашэнкам размаўляе Трамп?

Казанэцкі заўважае, што адначасова Трамп вядзе перамовы з Пуціным, таму гэта хутчэй спроба «знайсці яшчэ адзін канал кантакту з рэжымам Пуціна»:

«Лукашэнка тут можа быць адным з гэтых каналаў. Але не як самастойны суб’ект — хаця многія журналісты так гэта інтэрпрэтуюць», — даводзіць эксперт.

Каментары15

  • Бартош
    16.11.2025
    польскі эксперт не усведамляе той факт што Польшчы пашанцавала з геаграфічным становішчам больш чым Беларусі і Украіне. Калі б яна мела мяжу з Масковіяй то палякі былі б русіфікаваныя і нацыянальна вынішчаныя як украінцы і мы
  • Пра Эфектыўнасть
    16.11.2025
    С₽@ць Стоя неэфектыўна, але практыкуецца ў Беларусь для астрасткі насельніцтва. Насельніцтва баіцца, супраціву не ўчыняе. Можа і РП тожа што небудзь такое неэфектыўнае, негуманнае выкінула, каб асадзіць баявы задор у палацы Незалежнасці?
  • Барадзед
    16.11.2025
    Если ваше влияние на Беларусь сейчас нулевое, значит во всем, что происходит сейчас в Беларуси, виноваты только белорусские власти, а вы ни при чем.

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць