Грамадства77

Што будзе жыхару Гомельшчыны, які забіў сваю 9‑гадовую сястру? Абсалютна нічога

Забойства адбылося 34 гады таму, але гаворка нават не пра тэрміны даўніны.

Следчыя заявілі, што раскрылі забойства 9‑гадовай дзяўчынкі, чый труп знайшлі ў лістападзе 1991 года на пустцы ў адным з раённых цэнтраў Гомельшчыны.

Высветлілася, што яе забіў родны брат, якому на той момант было 11 гадоў. За некалькі дзён да трагедыі ён скраў з тэрыторыі школы ровар. Сястра гэта ўбачыла і прыгразіла расказаць бацьку.

Вяртаючыся дадому пасля ўрокаў, хлопчык паваліў дзяўчынку на зямлю і задушыў. Затым аднёс цела на пустку, зняў усё адзенне і замаскіраваў сухой травой.

Цяпер забойцу ўжо 45 гадоў, у свой час яго некалькі разоў судзілі за крадзяжы.

Але што яму будзе цяпер за забойства?

Нічога. У Беларусі ўзрост крымінальнай адказнасці за забойства складае 14 гадоў. 11‑гадовага хлопчыка не пакаралі б тады — нават калі б адразу вызначылі віну, — не пакараюць і цяпер.

Хлопчыка маглі прыцягваць да нейкіх выхаваўчых мераў, бацькі неслі б за яго матэрыяльную адказнасць, але ў любым выпадку пра крымінальны пераслед гаворкі не ішло б.

Каментары7

  • Лтр
    13.11.2025
    Ну, гэты электарат за Лукашэнка. Нічому экстремістаму падабайкі нідзе не паставіў.
  • Ботам
    13.11.2025
    Filipp , Адразу відаць лукапуцінскага бота з фразай "А што там у ўкраінцаў, палякаў, еўрапейцаў, амерыкацаў?". Табе і гуглтранслэйт не дапаможа, ты тут па сэнсу чужы.
  • Суд
    13.11.2025
    Тады б, калі ён быў малы, пасадзілі б у спецшколу, тая ж калонія пад іншай назвай. Не паніжаць жа ўзрост адказнасці да 10 гадоў. Напэўна гэта адзіны такі выпадак і вырадак.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным3

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць