Здароўе3434

Псіхіятр папярэдзіў пра рэальную небяспеку фенібуту

Фенібут у Беларусі прадаецца без рэцэпту. Яго масава прымаюць студэнты перад сесіяй, людзі, якія праходзяць цяжкі ў жыцці перыяд, і ўсе, хто хоча хутка зняць трывогу ці палепшыць сон. Аднак у многіх краінах фенібут забаронены. І ён насамрэч сур'ёзная пагроза. Доктар-псіхіятр Уладзімір Пікірэня ў ютуб-праекце «Еўрарадыё» падрабязна разабраў механізм дзеяння фенібуту і патлумачыў, чаму гэтыя таблеткі лёгка прыводзяць да наркатычнай залежнасці.

Фота: medcentr-kristall.ru

Як адзначае Уладзімір Пікірэня, фенібут прымаюць многія, хто адчувае трывогу або трапіў у экстрэмальную жыццёвую сітуацыю. Прэпарат пазіцыянуецца як адаптаген — сродак, які дапамагае змагацца са стрэсам.

Аднак, па словах псіхіятра, нягледзячы на народную любоў, з пункту гледжання доказнай медыцыны сітуацыя выглядае сумна.

«Добрых даследаванняў, якія б даказвалі, што ён у чымсьці дапамагае, штосьці лечыць або дапамагае неяк справіцца са стрэсам, няма», — сцвярджае эксперт.

Пры гэтым, у адрозненне ад многіх іншых папулярных прэпаратаў, фенібут сапраўды ўздзейнічае на ГАМК-рэцэптары (гама-амінамаслянай кіслаты) у мозгу. Гэта тая ж сістэма, на якую ўплываюць алкаголь і цяжкія транквілізатары.

«Ён можа выклікаць залежнасць па механізме, вельмі падобным да дзеяння алкаголю і бензадыязепінаў. Такім жа самым чынам, як алкаголь памяншае ў людзей трывогу, такім жа самым чынам можа памяншаць яе і фенібут. Але гэта абсалютна не гаворыць пра тое, што ён эфектыўны як лек і дапаможа ў будучыні», — тлумачыць доктар.

Прэпарат проста здымае сімптомы, «тармозіць» нервовую сістэму, але не вырашае праблемы, якая выклікала стрэс.

Самае сур'ёзнае папярэджанне эксперта тычыцца рызыкі прывыкання. Паколькі механізм дзеяння прэпарату падобны да алкаголю і наркатычных рэчываў, ён выклікае аналагічныя наступствы.

«Фенібутам можна атрымаць перадазіроўку, і ад фенібуту можна атрымаць рэальную залежнасць. І артыкулы пра гэта сапраўды ўжо ёсць», — папярэджвае Пікірэня.

Уладзімір Пікірэня. Скрын відэа: navokal.belarus / Youtube

Цікава, што праблема залежнасці ад фенібуту выйшла далёка за межы былога СССР, дзе ён быў вынайдзены. Як расказвае псіхіятр, да яго звярталіся калегі з заходніх краін. Там фенібут не зарэгістраваны як лекавы сродак і часта прадаецца ў інтэрнэце або спартыўных крамах як звычайная біялагічна актыўная дабаўка (БАД) для рэлаксацыі ці паляпшэння сну.

Таму фенібут — гэта не бяскрыўдная вітамінка для мозгу. Гэта сур'ёзнае псіхаактыўнае рэчыва, якое працуе па тым жа прынцыпе, што і алкаголь. Яго выкарыстанне без строгага кантролю і разумення рызык можа прывесці не да збавення ад стрэсу, а да набыцця новай праблемы — залежнасці.

Каментары34

  • Лёсік
    01.12.2025
    А ён дакладна доктар? Фенібут жа і дапамагае справіцца са стрэсам, дапамагае не атрымаць інфаркт ці інсульт., нармальна дзейнічаць у жыцці. А як могуць лекі "вырашыць праблему, якая выклікала стрэс"? Калі ў цябе стрэс ад, скажам, дурнога суседа, то лекі павінны зрабіць суседа добрым? Ці калі ў цябе стрэс, бо ты трапіў у аварыю, то лекі павінны нейкім чароўным чынам зрабіць так, каб аварыі не было? Фенібут дапамагае быць табе больш здаровым, а не вырашае праблемы ў тваім жыцці, як і ўсе іншыя лекі. І ніякага кайфа фенібут не дае, гэта глупства.

    [Зрэдагавана]
  • Отец Засандалий
    01.12.2025
    Легальных альтернатив немного - пить синьку, курить и умереть или просто умереть на ЗОЖ немного помучавшись.
    P.S. Минздрав РБ ЗАПРЕТИЛ к ввозу (даже для онкобольных) транквилизаторы типа Ксанакса(это НЕ бензоадепин), который в соседней Польше продаётся без рецепта в любой аптеке); так что - помирайте граждане в муках, помня о своей прожитой несладкой жизни в Хрустальном Сасуте...
  • калибур
    01.12.2025
    полная чухня, за тридцать лет практики ни одного зависимого от фенибута не видел, от антидепрессантов вмдел немало. Статьи пишут одни, а практикуют другие. Уровень этого психиатра вызывает сомнения, видел его кандидатскую по метадону, студенческая работа

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць