Грамадства66

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?

Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе «турнэ» па краінах Поўдня: Кыргызстан, М'янма, Аман, Алжыр і зноў Аман. Яго суправаджаюць два перакладчыкі: на англійскую перакладае Сяргей Зелянкевіч, а на арабскую — невядомая жанчына. «Люстэрка» даведалася, хто яна такая.

Яўгенія Лысенка суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас перамоваў з прэзідэнтам Алжыра. Алжыр, 3 снежня 2025 года. Фота: прэс-служба палітыка

Перакладчыцу завуць Яўгенія Лысенка, даведалася «Люстэрка» пры дапамозе арганізацыі Belpol. Яна ўраджэнка Светлагорска, ёй 27 гадоў.

Яўгенія скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ. У 2020 годзе ў электроннай бібліятэцы гэтай ВНУ была апублікаваная анатацыя да яе дыпломнай працы, а ў 2021‑м — да магістарскай. Абедзве працы былі прысвечаныя моўным эксперыментам сярэднявечных мусульманскіх суфіяў-містыкаў.

У Лысенкі няма профіляў у сацыяльных сетках.

Пачынаючы са жніўня 2024 года жанчыну часта можна бачыць у фотасправаздачах з сустрэч у акаўнце амбасады Беларусі ў Егіпце, якая таксама адказвае за дыпламатычныя адносіны з Суданам, Алжырам і Аманам.

Яўгенія Лысенка суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас перамоваў з султанам Амана. Маскат, Аман, 15 снежня 2024 года. Фота: прэс-служба палітыка
Яўгенія Лысенка перакладае падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. Алжыр 2 снежня 2025 года. Фота: прэс-служба палітыка

Упершыню для Лукашэнкі Яўгенія перакладала ў снежні 2024 года падчас яго афіцыйнага візіту ў Аман. Таксама яна працавала падчас прыезду дэлегацыі Лівіі ў Беларусь у кастрычніку 2025 года.

Дарэчы, цікава, што ў цяперашнім «турнэ» Лукашэнкі Яўгенія працуе не на ўсіх сустрэчах палітыка.

На перамовы з султанам Амана і кіраўніком Аманскага інвестыцыйнага агенцтва, як выглядае, дапусцілі асабліва вузкае кола прысутных. Перакладчыкам там працаваў дыпламат Сяргей Зелянкевіч, які ў мінулым працаваў «кіраўніком офіса» прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнкі. Зелянкевіч перакладаў на англійскую мову. 

Каментары6

  • Мучачас
    06.12.2025
    Стыльна выглядае
  • Чел
    06.12.2025
    Непонятно только как её на эти встречи без никаба пускают.
  • :)
    06.12.2025
    Чел, все в делании карьеры невозможно предусмотреть. А хождение её без никаба может вылезти боком Луке)) Закроют днего и его выродков Дубай))

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць