Грамадства66

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў

Яго абвясцілі членам «экстрэмісцкага фармавання» «Да Зораў». Па меркаванні КДБ, туды ўваходзяць ён, а таксама Сямён Малашэнкаў.

Алесь Чумакоў нарадзіўся 14 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Ён вядомы як музыка, майстар па вырабе гусляў і ўдзельнік гурта «Стары Ольса».

Алесь скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе атрымаў адукацыю інжынера па аўтаматычным кіраванні і перакладчыка замежных моў. Яшчэ падчас вучобы ён актыўна ўдзельнічаў у клубах аўтарскай песні ў БДУ і Лінгвістычным універсітэце.

З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты. У 2005 годзе ён заснаваў гурт «Келіх кола», які выконваў беларускія народныя танцы пад дуду і гуслі, аднак праект праіснаваў нядоўга. Час ад часу музыка выступаў сольна з танцавальнай народнай праграмай.

Акрамя таго, Алесь перакладаў ірландскую гераічную паэзію на беларускую мову. У гурце Ceilidh Ceol, створаным у сярэдзіне 2000-х, ён выконваў старадаўнія ірландскія песні па-беларуску, прысвечаныя свабодзе і памяці продкаў. Хоць гурт спыніў выступы ў 2018 годзе, Чумакоў працягваў спяваць гэтыя песні самастойна.

У 2020 годзе яго вакал прагучаў у беларускай агучцы серыяла «Вядзьмар» ад Netflix — ён выканаў вядомую песню Toss A Coin To Your Witcher у беларускім перакладзе.

З пачатку XXI стагоддзя Алесь Чумакоў таксама займаецца вывучэннем гісторыі гусляў і іх вырабам. Частку інструментаў ён стварыў пад кіраўніцтвам майстра Змітра Сасноўскага.

Каментары6

  • Gorliwy Litwin
    22.12.2025
    Блін, Чумакоў абсалютна апалітычны чалавек! у 2020-2022 дакладна (чаму быў сведкам), але здаецца і раней, ён як агню баяўся любых намёкаў на палітыку (у гэтыя гады бачыліся-чуліся перыядычна калі не ўжывую, толькі пару разоў, дык у ФБ, а да 2020-га - дзясяткі разоў). Вось абсалютна нікуды не лез і за квартал абходзіў і любы намёк на палітыку прапускаў міма вушэй. Гэта ўжо, мабыць, усіх хто рэальна засвяціўся, даўно заграблі, а есці і новыя зорачкі чапляць Красаўцам трэба, дык пачалі высмоктваць з пальца чарговыя "Саюзы вызвалення Беларусі" ды "Польскія вайсковыя арганізацыі" з цалкам палітычна нейтральных культурных актывістаў.
  • Гэты
    22.12.2025
    музыка - сапраудны скарб Беларусi, яе сутнасць i сэнс. Калi ен абвешчаны экстрэмiстам, гэта канец усяму
  • Малдэр
    23.12.2025
    Gorliwy Litwin, дык ён жа “застабіл”, таму пратэст і не падтрымаў. А вы думалі, чаго Стары Ольса разваліўся?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць