Культура11

Гусляр Алесь Чумакоў прэзентуе сёння ў Мінску свой новы альбом «Летуценнік»

Спадар Алесь прапануе 20 вядомых песень нашага часу, якія шчыра любіць і лічыць вартымі таго, каб праспяваць іх беларусам на іх мове.

Пагадзіцеся, вам жа хацелася, каб Фрэдзі Мэрк’юры ці Пол Маккартні заспявалі па-беларуску? А вялікі і жахлівы Озі Осбарн? А Віктар Цой? Так будзе!

Будуць сусветныя хіты, перакладзеныя на беларускую мову, а таксама найвядомейшыя шлягеры нашых «Песняроў». Ды пад гуселькі! А завершыць праграму пераклад з польскай «Мой любы Гомель», пра тое, як можна прайсці ўвесь свет і свой Гомель насіць у сэрцы.

Над перакладамі працавалі паэты Макс Шчур і Сяржук Сокалаў-Воюш.

Уваход вольны!

Каб падтрымаць кавярню, вы можаце проста набыць для сябе смачную каву, аўтарскія напоі і прысмакі.

Дата: 15 красавіка
Час: 17.00
Месца: кавярня «Над Нямігай», ГЦ «Метраполь» (3 паверх), вул. Няміга, 5, Мінск

Стартаваў чытацкі марафон, закліканы натхніць дзяцей больш чытаць па-беларуску

«Маладзік над Свіслаччу». Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў віртуальную выставу пра спадчыну татар-мусульман

З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Святога Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда

Каментары1

  • Цім
    15.04.2023
    Пару тыдняў таму у гэтай беларускамоўнай кавярне быў невялікі выступ гусляра. Гэта было сапраўды цікава! Рэспект яму :) Дарэчы: там кожную суботу а 17-й гадзіне якая-небудзь культурная падзея.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць