Гісторыя2323

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў

Звычайныя земляныя працы мясцовых камунальнікаў прынеслі цікавую знаходку. У невялікай вёсцы Кароўка Віцебскага раёна з зямлі дасталі каменны крыж, які праляжаў там каля чатырох стагоддзяў. Зараз ён будзе захоўвацца ў Віцебскай ратушы.

Каменны крыж з вёскі Кароўка Віцебскага раёна. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Артэфакт быў выяўлены 30 сакавіка 2026 года падчас работ, якія «Віцебсквадаканал» праводзіў у вёсцы Кароўка Задубровенскага сельсавета, што непадалёк ад Суража. Натыкнуўшыся на каменны крыж, працаўнікі прадпрыемства звязаліся з гісторыкамі.

Ужо на наступны дзень, 31 сакавіка, артэфакт даставілі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Каб разгрузіць масіўную каменную глыбу, спатрэбіўся цэлы пад'ёмны кран. Гістарычную знаходку асцярожна паднялі з кузава грузавіка і апусцілі ў прыямак уваходу ў падземны паверх Віцебскай ратушы, у якой размяшчаецца музей.

Транспартаванне каменнага крыжа ў абласны музей. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей
Транспартаванне каменнага крыжа ў абласны музей. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей
Транспартаванне каменнага крыжа ў абласны музей. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей

На пярэднім баку знойдзенага крыжа можна разабраць груба выдзяўбанае імя нейкага Гарасіма Ігнатавіча — невядома кім быў гэты чалавек.

У ніжняй частцы крыжа выбіта дата, запісаная традыцыйнымі для таго перыяду кірылічнымі літарамі, на што недвухсэнсоўна ўказвае спецыяльны надрадковы знак — цітла. Першыя сімвалы чытаюцца даволі ўпэўнена: «҂АХ…». У старажытнай сістэме злічэння літара «А» са знакам тысяч азначае 1000, а літара «Х» адпавядае лічбе 600. Наступны сімвал, які паказвае дзясяткі гадоў, нагадвае альбо літару «Л» (трыццаць), альбо «М» (сорак). Апошнюю ж літару, якая адказвае за адзінкі, цяжка суаднесці са стандартнымі кірылічнымі лічбамі. Тым не менш, датаванне XVII стагоддзем не выклікае сумневаў.

Крыж быў пастаўлены літаральна за пару дзесяцігоддзяў ад крывавай вайны сярэдзіны XVII стагоддзя, калі расійскія войскі ператварылі ўсход Беларусі ў пустыню.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Hi
    01.04.2026
    Коротко: да, это возможно, и ученые занимаются этим уже более полутора веков. Этот метод называется «сравнительная мифология».
    Вот как это работает и какие есть нюансы:
    ## 1. Как это работает?
    Индоевропейские народы (славяне, германцы, индоиранцы, греки, римляне, кельты) происходят от одного корня. У них была общая база: язык, социальное устройство и верования. Сравнивая их, можно вычислить «общий знаменатель».

    * Имена богов: Славянский бог грома Перун, литовский Перкунас, индийский Парджанья — это явно один и тот же образ, восходящий к общеиндоевропейскому громовержцу.
    * Сюжеты: Миф о герое или боге, который убивает Змея (Перун и Велес, Зевс и Тифон, Тор и Ермунганд), типичен для всей группы.

    ## 2. С чем лучше сравнивать славян?
    Хотя греческая и римская мифологии самые известные, для реконструкции славянского язычества они — не всегда лучший вариант (слишком много специфических античных наслоений).

    * Балты (литовцы, латыши): Это «золотой стандарт». Балтская мифология ближе всего к славянской, она сохранила архаичные черты почти в первозданном виде.
    * Индоиранцы (Веды): Как ни странно, древнеиндийские тексты часто помогают понять философскую глубину славянских богов (например, связь Стрибога с ветром и распределением богатства).

    ## 3. В чем подвох?
    Метод «копировать-вставить» не работает. Нельзя просто взять греческого Ареса и сказать, что славянский Перун был таким же.

    * Утрата контекста: Славяне приняли христианство позже многих, но у них почти не осталось священных текстов. Мы восстанавливаем религию по обрывкам летописей, фольклору и заговорам.
    * Своя специфика: За тысячи лет миграций славяне выработали свои уникальные черты, которых не было у греков.

    Итог: Восстановить религию на 100% как «рабочую систему» невозможно, но восстановить структуру пантеона, функции богов и основные мифы — вполне. Самый известный пример такой работы — исследования Вячеслава Иванова и Владимира Топорова (теория «Основного мифа»).
  • AI
    01.04.2026
    [Символ: Адамова голова] (череп и кости под крестом — символ спасения).
    ЗДЬ П[О]КОИТСА (Здесь покоится)
    РАБЪ Б[О]ЖIЙ (раб Божий)
    ГЕРАСИМЪ (имя усопшего)
    ИГНАТОВИЧЬ (отчество)
    С КОРЫТИЦЪ (вероятно, фамилия или указание на место происхождения — «из Корытиц»)
    ПРЕСТАВИСЯ (преставился, то есть скончался)
    РОКУ ҂АХКД (в году 1624-м)
    М[Е]С[Я]ЦА ДЕК[АБРЯ]... (месяца декабря...)
  • Hi
    01.04.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку9

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал33

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

У Грузіі затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса, у якім загінулі беларусы. Перад смяротным ДТЗ ён выскачыў з яго2

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку9

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць