Грамадства44

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь

Беларускі дзяржаўны тэлеканал СТВ апублікаваў відэа з пятым удзельнікам абмену паміж Беларуссю і Польшчай, аднак яго імя не называецца.

Скрыншот з відэа

На кадрах гэтага чалавека можна ўбачыць на пункце пропуску «Перароў — Белавежа» на беларуска-польскай мяжы. Ён з’яўляецца ў відэа на некалькі секунд: на галаве ў яго кепка, твар часткова закрыты бафам. У руках ён трымае папяровы пакет з падарункам, які, як паведамляецца, уручалі ўдзельнікам у Беларусі, піша Reform.news.

Іншыя ўдзельнікі абмену, перададзеныя беларускаму боку, вядомыя. Сярод іх — асуджаны ў Малдове за дзяржаўную здраду Аляксандр Бэлан, былы намеснік кіраўніка службы інфармацыі і бяспекі Малдовы, і беларус Уладзіслаў Надзейка, затрыманы ў Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы. Таксама ў паведамленнях згадваюцца расійскі археолаг Аляксандр Буцягін і затрыманая ў Малдове грамадзянка Расіі Ніна Папова.

Беларусь перадала Польшчы журналіста Андрэя Пачобута, манаха Гжэгажа Гавела і Томаша Бярозу, асуджанага па абвінавачанні ў шпіянажы. Таксама ў рамках абмену Расія перадала Малдове двух супрацоўнікаў малдаўскіх спецслужбаў, затрыманых у Расіі.

Каментары4

  • Х
    29.04.2026
    Часам такое бывае, калі цела пачынае раскладацца, памерлы можа выдаваць праз рот гукі і рухаць канцавінамі. Гэта супер рэдкая з’ява, але такое ёсць.
  • чаму без кветак?
    29.04.2026
    Косіць пад чалавека-невідзімку? Сцесняецца герой?
  • vox
    29.04.2026
    Выходзіць, што абмен 6 на 5??
    Бо ўчора Туск казаў пра вызваленне беларуса, які супрацоўнічаў з Польшчай

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць