Грамадства66

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь

Па словах былой старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, такое запэўненне яны сёння пачулі разам з Андрэем Пачобутам у Белавежы.

Андрэй Пачобут (справа) з намеснікам галоўнага рэдактара выдання Gazeta Wyborcza Барташам Вяліньскім. Фота: facebook.com/roman.imielski

Са слоў Анжалікі Борыс вынікае, што Пачобут нібыта дабіўся таго, чаго хацеў. Але зусім невядома, як гэта будзе працаваць на практыцы. Пакуль што Андрэй Пачобут адпраўлены на тэрыторыю Польшчы, як можна меркаваць, прымусова. 

Адразу пасля вызвалення ён сам пытаўся ў палякаў, ці зможа ён вярнуцца ў Беларусь, то-бок яму самому адказ на гэта пытанне не быў відавочны.

Пра нечаканае вызваленне Андрэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён апынуўся сярод абмененых па схеме 5 на 5. 

Беларусь і Расія вызвалілі трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы. Сярод грамадзян Польшчы маецца на ўвазе і Андрэй Пачобут. Выглядае, у яго два грамадзянствы, беларускае і польскае. Узамен з Еўрасаюза паехалі пяць грамадзян, «затрыманых на тэрыторыі розных краін ЕС і іншых дзяржаў». Гэта грамадзяне Беларусі, Расіі і іншых краін СНД.

Каментары6

  • Tut
    28.04.2026
    Pupupu, таму што яна супрацоўнічае з рэжымам. Гэта стала зразумела пасля таго як яна распавяла у лукашэнкаўскім выданні "Беларусь сегодня" у стылі рэжымнай прапаганды, што няма ніякага прыгнёту этнічных палякаў у Беларусі, і наогул тут рай зямны для палякаў і касцёлу.
  • цыкада
    28.04.2026
    кгб Беларуси, мягко говоря, с неприязнью относится к полякам. У них это официальная установка с самого верха. И это факт.
  • Ну
    28.04.2026
    Спадарыня Барыс гэта сур'ёзна? Відавочна, што Пачобута ў Беларусьтніхто не пусціць. Ужо ў бліжэйшыя дні яму анулююць беларускі пашпарт.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць