Грамадства33

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках

Інструменты для ананімных скаргаў, створаныя сілавымі структурамі, нечакана ўдарылі па самых адданых адэптах «рускага свету». Прарасійскі актывіст сутыкнуўся з сістэматычнымі выклікамі на допыты праз уласныя відэаролікі.

Міхаіл Юспа ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь 1». Скрыншот відэа

Міхаіл Юспа, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і паплечнік Вольгі Бондаравай, стаў сумна вядомым у апошнія гады, змагаючыся з любымі праявамі беларускасці ў Беларусі. Сфера яго інтарэсаў ахоплівае пошук крамолы на этыкетках, вывесках і ў вопратцы мінакоў. Але не доўга ён цешыўся.

У пачатку красавіка адбыўся першы візіт актывіста да сілавікоў у нязвыклым для яго статусе. 7 красавіка Міхаілу Юспу патэлефанавалі з ГУБАЗіКа. Наступным днём падчас асабістай сустрэчы высветлілася, што на яго напісалі заяву з абвінавачваннем у працы на раскол Саюзнай дзяржавы. Тады ў ГУБАЗіКу пацвердзілі свайму ідэйна блізкаму візаві адсутнасць прыкмет «распальвання варожасці», і гутарка скончылася мірна.

Сітуацыя паўтарылася праз месяц. 12 мая актывісту патэлефанавалі з РАУС. Міліцыянер паведаміў, што жыхар Гомеля скінуў у чат-бот МУС заяву на яго відэа ў TikTok. Сам Юспа мяркуе, што нагодай стаў ролік, апублікаваны ім 6 мая.

У тым відэа ён абураўся абвяшчэннем прыпынкаў у мінскім метро па-беларуску і па-англійску, без дай прычыны заяўляючы, што першая дзяржаўная мова ў краіне — руская.

Скарга на моўную сітуацыю ў мінскім метро. Скрыншот тэлеграм-канал Юспы

Скаргі Юспы на моўную палітыку ў метро выклікалі жорсткую рэакцыю нават з боку афіцыйнай прапаганды. 14 мая тэлеграм-канал сілавікоў «Жоўтыя злівы» прысвяціў актывісту допіс, абвінаваціўшы яго ў разгойдванні сітуацыі і тым, што ён лье ваду на млын ворагаў-бэчэбэшнікаў. Сілавікі працытавалі 17‑ы артыкул Канстытуцыі аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў і параілі спыніць пошукі ўшчамлення рускай мовы, дадаўшы, што моўнае пытанне ў Беларусі вырашана раз і назаўжды.

Юрыст і папулярызатар беларускай мовы Ігар Случак перапосціў скрыншот навіны пра выклікі Юспы ў міліцыю, іранічна намякнуўшы на сваю датычнасць да праблем, якія ўзніклі ў прарасійскага актывіста: «І вы ведаеце, хто гэты бот».

Пазней актывіст паведаміў, што па гэтай скарзе яго зноў выклікалі ў РУУС, прычым міліцыя перавяла разбіральніцтва ў рамках Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП).

Паляўнічы на ўсялякую беларушчыну, Юспа, сам апынуўшыся пад прыцэлам праваахоўных органаў, раскрытыкаваў выбудаваную сістэму ананімных зваротаў. У сваім тэлеграм-канале ён зазначыў, што прыцягнуць падобных грамадзян да адказнасці за лжывы данос немагчыма, бо фармальна яны не пішуць заяву, а проста скідваюць сваю творчасць у бот МУС або любой іншай структуры. Супрацоўнік праваахоўных органаў пры гэтым абавязаны гэты сігнал разгледзець і разабрацца.

Заплечнік Міхаіла Юспы з георгіеўскай стужкай і сцягам СССР сталі прычынай таго, што нейкі беларус спытаў у яго прама на вуліцы: «Да*баёб, з Усходу прыехаў?». Фота: тэлеграм-канал Юспы

Прарасійскі актывіст параўнаў такую практыку з віртуальнай DDoS-атакай. Паводле яго ацэнкі, пры правядзенні мерапрыемстваў па дэстабілізацыі дзяржавы варожая сіла завальвае боты сілавых структур тонамі даносаў. Гэта адцягвае праваахоўнікаў на праверкі па прыдуманых злачынствах і распыляе рэсурсы дзяржаўнага апарата.

Юспа паскардзіўся, што ў выніку ствараецца сістэма, у рамках якой у дачыненні да любога беларускага грамадзяніна можа быць праведзена беспакараная аперацыя па дыскрэдытацыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ха-ха три раза
    26.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ntak
    27.05.2026
    это тот самый кто называл Губопиковцев грязными земляными червяками?
  • цыкада
    27.05.2026
    стучите мальчики и девочки друг на друга

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць